На Национальном фестивале белорусской песни и поэзии назвали лауреатов республиканского литературного конкурса

На Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі назвалі пераможцаў Рэспубліканскага паэтычнага конкурсу «Радком вярнуся па вясне» імя лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў, лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтваў Міколы Мятліцкага.


Гэты конкурс праходзіць другі год запар і мае мэту знаходзіць у краіне таленавітых маладых літаратараў, каб далучыць іх да грунтоўнай пісьменніцкай дзейнасці. Мікола Мятліцкі несумненна парадаваўся б, што падрастае руплівая творчая змена. Ён бадай ад самага заснавання Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі быў яго адданым удзельнікам, многа сустракаўся з чытачамі, шмат увагі надзяляў маладой паэзіі.

Старшыня журы, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў пракаментаваў, што на конкурс паступіла 47 паэтычных падборак маладых літаратараў. Пераможцы конкурсу — лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Дэбют» Вольга Нікіценка, Кацярына Мізерыя з Кобрына, Максім Кухлеўскі з Полацка. Дыпламанты — Вераніка Анісовіч з Дзяржынска, Еўдакім Гірдзюк з г. п. Асвея, Вольга Друшчыц з вёскі Старое Сяло Жабінкаўскага раёна.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter