Ганна Запартыка
Здымак Уладзiмiра Самойлы
У мiнулым годзе мне тэлефануе журналiст Мiкола Раманоўскi, унук Кузьмы Чорнага, i кажа, што яму прапанавалi на аўкцыёне набыць арыгiнальную фатаграфiю Уладзiмiра Самойлы, беларускага публiцыста i крытыка пачатку ХХ стагоддзя. Калi ён даслаў мне выяву, аказалася, што гэта фатаграфiя, якая захоўваецца ў нашым музеi ў фондзе Беларускага музея Iвана Луцкевiча i значыцца ў вопiсе як фотаздымак невядомага. Пачала ўважлiва разглядаць — гэта i ёсць наш здымак! Дакладней, яго копiя. Як яна патрапiла на аўкцыён? Нехта яшчэ на пачатку 1990-х, да апрацоўкi фонду, зрабiў копiю. На фотаздымку няма архiўнага нумара, але ёсць месца штампа, характэрныя надрывы. I вось гэтае фота выдаюць за выяву Уладзiмiра Самойлы. Здымак пайшоў у iнтэрнэт, красуецца ў артыкуле пра Самойлу ў Вiкiпедыi.
Незнаёмец са значком вышэйшай тэхнiчнай адукацыi. |
Сапраўдны здымак Уладзiмiра Самойлы. |
Адзiн з нашых даследчыкаў добра ведае сваякоў Уладзiмiра Самойлы, якiя жывуць у Польшчы, паказаў iм фотаздымак i атрымаў пацверджанне: гэта не Самойла. Хто i калi прыдумаў, што гэты прыгожы малады чалавек — вядомы беларускi публiцыст? Натуральна, Мiкола быў, з аднаго боку, расчараваны, што не атрымаў такi выдатны артэфакт, з другога — узрадаваны, што не набыў фальшыўку.
Здымак Цёткi
Такой была Алаiза Пашкевiч. |
Здымак гэтай невядомай прыгажунi выдаюць за здымак Цёткi. |
Здымак Ядвiгiна Ш.
У артыкуле Вiкiпедыi, прысвечаным беларускаму пiсьменнiку Ядвiгiну Ш., ёсць прыгожы здымак, падпiсаны «Шлюбнае фота Антона i Люцыi». Значыць, на iм павiнны быць Антон Лявiцкi, якi пiсаў пад псеўданiмам Ядвiгiн Ш., i яго жонка Люцыя. Але на тым вясельным фотаздымку можа быць чалавек па прозвiшчы Лявiцкi, ён можа быць сваяком пiсьменнiка, але гэта не сам пiсьменнiк. I не толькi з-за антрапалагiчных несупадзенняў з iншымi партрэтамi. На паспарту вельмi ясна чытаюцца iмя фатографа i назва атэлье. Гэтае атэлье было адкрыта прыблiзна ў 1909 — 1910 гадах у Санкт-Пецярбургу. Антон Лявiцкi ажанiўся ў 1894 годзе ў Радашковiчах з мясцовай швачкай Люцыяй Гнатоўскай, то бок iх вясельная фатаграфiя павiнна была быць зроблена нашмат раней.
Шлюбнае фота гэтых маладых людзей зроблена нашмат гадоў пазней вяселля Антона Лявiцкага i Люцыi. |
Сапраўдны Ядвiгiн Ш. |
— З асцярожнасцю карыстайцеся фотаздымкамi, якiя ходзяць у iнтэрнэце. Вiкiпедыя — зручная рэч, але туды пiшуць усе, хто захоча цi хто ўявiў сябе гiсторыкам цi лiтаратуразнаўцам. Вельмi часта за навуковае адкрыццё выдаецца тое, што ўжо даўно вядома, пра што iснуюць дысертацыi i манаграфii. Я не прымаю сучасных даследчыкаў, якiя пачынаюць толькi з сябе, забылiся, як шмат адкрылi, расцерабiлi шлях для наступнiкаў Генадзь Кiсялёў, Сцяпан Александровiч, Уладзiмiр Мархель, Адам Мальдзiс. Iдзiце далей, працягвайце iх працу i не рабiце сенсацый там, дзе iх няма.
cultura@sb.by