![](/upload/iblock/1e1/1e1b05b95e43ea63c485e7ab11f5d643.jpg)
Быў час, калі ганчарныя кругі стаялі практычна ў кожным доме Гарадной. Гэта звязана не толькі з багаццем гліны, але і беднай глебай — земляробствам тут было цяжка пракарміць сям’ю, таму ганчарны промысел з’яўляўся асноўным заняткам мясцовага насельніцтва. У пачатку XX ст. ім тут займалася, піша livingheritage.by, больш за 200 сем’яў, а ў 1920—1930-я гг. — каля 500.
![](/upload/iblock/f10/f10be766d4f8cffcb29f44cf2be1d858.jpg)
У другой палове ХХ ст. гэты промысел стаў губляць сваю значнасць. Аднак з адкрыццём цэнтра ганчарства цікавасць да яго пачала адраджацца. Старэйшае
![](/upload/iblock/993/99347dfaa3947420d2fdb578f2cac6f9.jpg)
Гараднянская кераміка на першы погляд здаецца надта прымітыўнай. Тут няма багатай аздобы, яркіх колераў. Але менавіта гэтым яна і чапляе. Гараднянскі посуд звычайна белагліняны, непаліты, аздоблены толькі паясамі і рысачкамі з чырвонай гліны. Затое, на думку даследчыкаў, ён быў самым трывалым на поўдні Беларусі.
Кажуць, у свой час гараднянскі посуд разыходзіўся па ўсім Цэнтральным і Усходнім Палессі, трапляў у Кіеў, Вільню, Варшаву. Ведаюць пра гэту кераміку шмат дзе і сёння. Міжнародныя пленэры, якія праходзяць у Гарадной, збіраюць майстроў з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Арменіі і іншых краін. А некалькі гадоў таму гараднянскі посуд трапіў нават у шведскі Музей фарфору.
![](/upload/iblock/778/77807323d675c6564da636359bcdea47.jpg)
mila@sb.by
Фота БЕЛТА.