О том, какие важные выводы помогают нам сделать соседи

Лічыльнікі сумлення

У нашым жыцці адны падзеі непрыкметна змяняюцца іншымі, а будні — выхаднымі. Часта нават не паспяваеш прытармазіць, выдахнуць і ўсвядоміць, што насамрэч адбываецца. Для гэтага проста неабходна збавіць тэмп, каб паразважаць над рознымі праявамі жыцця і засвоіць вопыт. 


Раскажу гісторыю, якой бы не ведала, каб не выдаўся момант першы раз за доўгі час зазірнуць на хвілінку ў чат вёскі, дзе жыву. Суседзі там распачалі сварку. Адзін сусед западозрыў іншага ў тым, што той, маўляў, выкарыстоўвае электрычнасць міма лічыльніка. «Дык вось чаму ў яго, уладальніка двухпавярховага катэджа, ніколі нават у халады з печкавай трубы дыму не відаць!» — упіваўся сваёй знаходлівасцю руплівец. І потым нават ліст у электрасеткі аб уласных здагадках напісаў. А пакуль чакаў, калі спецыялісты прыедуць з праверкай, вырашыў самавольна пракантраляваць, ці праўда, што сусед чымсьці абагравае дом, не распальваючы ні печ, ні кацёл. 

Дазволу ў гаспадароў дома не спытаў і познім вечарам павесіў на плоце суседа цеплавізар. Пасля нядоўгіх назіранняў, падазрэнні атрымалі яшчэ большую моц: аказалася, сцены дома суседа свяціліся чырвоным, а значыць, дом ацяпляецца. «Ясная справа, выкарыстоўвае інфрачырвоныя абагравальнікі, а кілаваты элелектраэнергіі ідуць міма лічыльніка! Вось таму ў жыхароў паловы вёскі і святло часта знікае!» — зрабіў выснову мужчына. 

Гэтая карціна несяброўскіх адносін аднаго суседа да другога здзівіла і ўсхвалявала адначасова. Руплівец за правільнае выкарыстанне электраэнергіі, відавочна, сам нешта з суседам не падзяліў, а вось зараз і падазрае. Відавочна: прапальваць печкі можна і ў той час, калі нікому не відна (асабліва калі ў вёсцы ўзімку жыве толькі больш за дзесяць жыхароў). Ды і вясковыя людзі ведаюць: калі пры моцным марозе тапіць бярозавымі дровамі, дымок настолькі шызы і цягнецца тонкім струменьчыкам, што ў паветры яго можна і не заўважыць. 

Праверка з электрасетак, вядома, прыехала. У таго, каго хацелі абвясціць парушальнікам, аказаліся спраўнымі аж тры печкі з ляжанкамі. Ды і лічыльнік быў вынесены за плот, каб правяраючыя маглі без перашкод правесці праверку. Як тут скрыеш растрачаную электраэнергію? 

Сітуацыя заставіла задумацца: чаму той, хто зладзіў гэтую каніцель, пасля праверак не папрасіў прабачэння ні ў суседа, ні ў работнікаў электрасетак? Сюжэт з сельскага жыцця распавядае вось аб чым: той, хто больш за ўсіх казаў пра недахопы іншых, за падазрэннямі хаваў уласныя шкілеты ў шафе. Выявілася, што менавіта ён сам закон і парушае. 

Дарэчы, за мінулы год персаналам філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» на тэрыторыі Мінскага раёна праведзена 199 рэйдаў па выяўленні фактаў крадзяжу электрычнай энергіі. Складзена 213 актаў аб самавольным (бездагаворным) і безуліковым спажыванні, іншых парушэннях у працы сродкаў разліковага ўліку электрычнай энергіі па розных групах спажыўцоў на 1,294 мільёна кілават-гадзін.

Выплаціўшы штраф, аднавяскоўцы потым памірыліся, сышліся на тым, што суседзяў не выбіраюць. А калі ўсвядомілі памылкі, то няма чаго і крыўду трымаць адзін на аднаго. Цяпер да плота адзін аднаго падыходзяць, каб спытацца пра задроўе ды расказаць пра жыццё-быццё. 

А якія жыццёвыя ўрокі вам паднеслі сітуацыі з суседзямі?

kuzmich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter