Беларускі стэнд прэзентавалі на 19-й Вільнюскай кніжнай выставе-кірмашы. Начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Беларусі Алена Паўлава расказала пра кніжныя навінкі, пра святкаванне ў краіне Скарынінскага года. У прэзентацыі стэнда прынялі ўдзел Амбасадар Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, дырэктарка Беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе Дзіяна Стахновіч, кіраўнікі беларускіх выдавецтваў.
Амбасадзе Беларусі ў Літве і гімназіі былі ўручаны дыпломы за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Гімназіі ж перада-дзена і бібліятэчка беларускамоўных выданняў.
Вільнюская кніжная выстава-кірмаш сабрала гасцей з дзевяці краін. Шырока прадстаўлена была беларуская кніга. Сярод навінак кнігавыдання — мастацкая і дзіцячая літаратура, вучэбна-метадычныя дапаможнікі.
Голас Радзімы № 9 (3561), чацвер, 1 сакавіка, 2018 у PDF