12 волшебных скульптур украсили центр Несвижа

Легенды і міфы ажылі ў дрэве

У горадзе — жамчужыне беларускай архітэктуры ў гэтыя гарачыя дні было вельмі цікава. На набярэжнай Бернардзінскай сажалкі Нясвіжа пасяліліся арыгінальныя трохметровыя скульптуры з дрэва. Гэта выразаныя героі і сюжэты, аб’яднаныя тэмай «Легенды і міфы Нясвіжскага краю».

Пленэр скульптур праводзіцца з 2001 года.
Фота аўтара


Багатая гісторыя горада дала волю творчай фантазіі майстроў з Мінска, Мінскай, Гомельскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей. Гэта адораныя ўмельцы па апрацоўцы дрэва: Анатоль Сярчэня, Іван Васілевіч, Алег Шапель, Мікалай Задрэйка, Леанід Сянько і іншыя майстры. Зараз жыхары і госці Нясвіжа змогуць атрымаць асалоду ад прагулкi па незвычайнай алеі, разгледзець легендарных персанажаў і сфатаграфавацца каля ўпадабанай скульптуры. 

Усе работы вартыя ўвагі гледачоў. Тут можна сустрэць вобразы, звязаныя з найбагацейшай гісторыяй горада: анёла, мядзведзя і самога Карла Станіслава Радзівіла, якога яшчэ называлі Пане Каханку... І, вядома ж, вы ўбачыце Мікалая Радзівіла Сіротку, а яшчэ Чорную панну Нясвіжа — прыгажуню Барбару Радзівіл. Скульптуры насычаны сонечнай цеплынёй высакароднага дуба і вельмі шматаблічныя.

За сем дзён творчага конкурсу мастакі вырабілі 12 твораў. 

Пленэр драўляных скульптур «Сонечная цеплыня дрэва» стаў добрай традыцыяй, праводзіцца ён з 2001 года і паспяхова падарожнічае па Міншчыне. Драўляныя шэдэўры ўжо ўпрыгожылі паркі і зоны адпачынку 18 гарадоў краіны. Летась конкурс праходзіў у Любані, а ў наступным годзе мерапрыемства адбудзецца ў Дзяржынску.

shimuk@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter