![](/upload/iblock/a0c/3zg7ckw8nme0ppdanysus5pqo4dvzp0v.jpg)
— Алена Якубец — надзвычай яркая і таленавітая артыстка балета, якая аддана танцуе ў «Харошках» больш за 25 гадоў, — расказвае прэс-сакратар ансамбля «Харошкі» Вольга Тамковіч. — Свайму юбілею артыстка прысвяціла цікавую і дынамічную канцэртную праграму з любімых гледачамі нумароў з залатога фонду калектыву: «Русалачка», «Местачковы вальс», «Таўкачыкі», «Паванька», «Кросны», «Субота».
Сольныя партыі Алена Якубец выконвае прафесійна, ствараючы на сцэне прывабныя высокамастацкія вобразы.
Прыгожыя касцюмы сшылі для кожнага нумара. Канцэрты адбудуцца ў суправаджэнні жывой музыкі аркестра «Харошак». Харэаграфічныя кампазіцыі — аўтарская праца лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, народнай артысткі Беларусі Валянціны Гаявой.
kuzmich@sb.by