![](/upload/iblock/4f2/4f22cfd4883bdc911c46913828004f52.jpg)
Гісторыя са страшным канцом пачалася 3 студзеня. У гэты дзень 44-гадовы жыхар Глыбокага зазірнуў на агеньчык да братоў Сяргея і Аляксея Нікалаевых. Шукаў свайго знаёмага, а не знайшоўшы, пагадзіўся саставіць кампанію гаспадарам і іх гасцям. Спіртное палілося ракой. Ужо праспаўшыся, ад аднаго з братоў пачуў нечаканую навіну, маўляў, учора той ударыў яго. “За што?” — здзівіўся Салдатаў. Аказалася, за нядаўні прыезд міліцыянераў, якія вылілі на зямлю прызапашаны братамі спірт. “Ці не міліцэйская ты шасцёрка?” — выпаліў 54-гадовы Аляксей. Ігар пакрыўдзіўся і тут пачуў фразу, якая стане для яго
фатальнай. Салдатава назвалі гомасексуалістам, толькі грубей і, так бы мовіць, бліжэй да зонаўскіх паняццяў. Ігар паабяцаў, што за свае словы Нікалаеў адкажа. Імгненнай расплаты не атрымалася. Помста стала той самай халоднай стравай, якая была пададзена праз тры месяцы. А адразу пасля канфлікту глыбачанін працягнуў свята жыцця, у тым ліку разам са сваім крыўдзіцелем. Раз-пораз ён нагадваў усім, як засмучаны. У рэшце рэшт так дастаў кампанію, што яго выставілі прэч. Малодшы Нікалаеў загадаў: “Ідзі дадому. Ты ўсё зразумеў?” І тым самым уключыў пускавы механізм, ператварыўшыся ў яшчэ адну жывую мішэнь. Невысокі і худзенькі Салдатаў тым не менш цалкам адказваў свайму прозвішчу, быў задзірысты і гарачы.
Яшчэ некалькі дзён ён правёў, падымаючы шклянку за шклянкай, ужо ў іншай кампаніі. А 7 студзеня, на ўласны дзень нараджэння, зламаў нагу. І ўсё — выпаў з абоймы. У дадатак атрыманая траўма адклала яго хуткую адпраўку ў лячэбна-працоўны прафілакторый. У ЛПП вядомага ў акрузе дармаеда і алкаголіка ўжо чакалі: дакументы былі гатовыя, а чамаданы сабраныя.
Тры месяцы Салдатаў ціха сядзеў дома, песціў сваю крыўду, прадчуваючы, як выплюхне яе на “зарваўшыхся” братоў. Малодшаму Нікалаеву Ігар спачатку вырашыў даць адтэрміноўку на месяц, раптам усвядоміць, што нарабіў, і прыйдзе з пакаяннем. Не здарылася. Гадзіннічак цікаў — праляталі тыдні. У ноч на 17 красавіка ўсё і адбылося.
Ігар лічыў братоў Нікалаевых адным цэлым і называў іх “сякерамі” або “матылямі”. Таму што адзін быў заўзяты рыбак, а другі асуджаны за разбой, як пляткарылі ў райцэнтры, з “удзелам” сякеры. Адразу пасля Вялікадня Салдатаў адправіўся да “сякер”. З дому прыхапіў самы вялікі нож... Жаданне адпомсціць было вялікае: насуперак болю, сам нават зняў гіпс, які замінаў яму, гадзіну ішоў па начной вуліцы да дома Нікалаевых. На месцы быў бліжэй да паўночы, але яшчэ больш за тры гадзіны каршуном кружыў пад вокнамі. Нарэшце вырашыў, што час прабіў, — зайшоў у хату, дзе твар да твару сустрэўся з малодшым Нікалаевым. Першы ўдар нажом прыйшоўся таму ў горла. Плячысты Сяргей супраціўляўся нядоўга... Нож лётаў у руках Салдатава, пакуль ахвяра не адключылася. Аляксей, які прачнуўся, закрычаў, што трэба тэлефанаваць у “хуткую”. Мсцівец паставіў старэйшага брата на калені і ўдарыў нажом у спіну. Усяго ён нанёс яму не менш за 11 раненняў. І, не кантралюючы сябе, з нейкай прычыны нацягнуў яму пінжак на галаву. Сведкам страшнай расправы стаў сусед Казімір, што мясціўся ў Нікалаевых. Яго хата згарэла, і браты прытулілі бяскрыўднага ціхага п’яніцу. Страшны госць пакінуў старога ў жывых. Мабільнікі забітых кінуў у вядро з вадой, там жа памыў нож і рукі. Пасля расправы зайшоў да знаёмых і выдаў: “Сякеры” атрымалі сваё”. Набраў нумар роднай цёткі, не ўтаіў, што зрабіў, і папрасіў прыгледзець за маці. Міліцыя знайшла Ігара на могілках. Ён сядзеў на магіле свайго лепшага сябра і піў гарэлку.
Пускавы механізм помсты — нейкае непрыстойнае дзеянне, на якое нельга адказаць адразу ж. У такі момант пакрыўджаны бок адчувае сябе малазначным, слабым, таму вымушаны задушыць у сабе пачуццё бяздзейнасці ў адказ. Страх, які пры гэтым узнікае, успрымаецца як несвядомая пагроза жыццю. Гэта і прымушае абараняццаКАМЕНТАРЫІ
Аксана Балеева, начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці:
![](/upload/iblock/44f/44ff7edc3064a573c19cf97665498000.jpg)
Людміла Судакова, псіхолаг, псіхатэрапеўт:
![](/upload/iblock/684/684c2862a153c0307ef16b6147bac36c.jpg)
navumavahanna@mail.ru