![](/upload/iblock/b56/b5676576d5565c484b165bb01b0d0c9c.jpg)
Як паведаміў “СГ” намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі Аляксандр Сапега, на помнік пайшло прыкладна 7 тысяч долараў:
— Беларускае аб’яднанне ў Швейцарыі — гэта культурна-асветніцкая арганізацыя, таму мы прыкладваем свае намаганні для таго, каб ўшаноўваць не толькі нашы традыцыі, але і гісторыю. І не заўважыць персону Тадэвуша Касцюшкі, які скончыў свой зямны шлях ў Швейцарыі, было б проста глупствам. Таму ідэя стварэння помніка нарадзілася сама сабою. Гэта было ў 2010 годзе. Мы цікавіліся рознымі прапановамі скульптараў з Беларусі і Польшчы. У выніку выяву Касцюшкі для нас зрабіў украінскі майстар Уладзімір Райчанка.
На таблічцы зроблены надпіс на беларускай і нямецкай мовах “Тадэвуш Касцюшка. 1746 — 1817. Ад Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі. 2017 год”. Нагадаем, што пры ўсталяванні помніка ўзнік канфлікт, які атрымалася ўрэгуляваць з дапамогай Часовага паверанага ў справах Беларусі ў гэтай краіне Паўла Мацукевіча. Польскае пасольства ў Берне вяло перамовы з ініцыятарамі праекта і прапанавала размясціць на помніку толькі таблічку з імем і прозвішчам.
uskova@sb.by