![](/upload/iblock/35a/04grl1m9mqn8e1hx0hfv9a4ljx1z3br0.jpg)
– Тая добрая традыцыя, якую сёлета прадоўжыў Прэзідэнт нашай краіны, ушанаваўшы такога вядомага літаратара званнем народнага пісьменніка Беларусі, працягваецца і гэтым сціплым падарункам, – адзначыў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар – галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Алесь Карлюкевіч. – У актавай зале Дома літаратара ёсць цэлая галерэя партрэтаў народных пісьменнікаў. І гэты партрэт зойме дастойнае месца. Вы заклалі многія традыцыі не толькі ў палітыцы і грамадскім жыцці нашай краіны, але і трывалыя, фундаментальныя дзяржаўныя традыцыі ў літаратуры і наогул у айчыннай культуры.
![](/upload/iblock/835/o8tohwxqu5y8zly6w020q514cnclb7u2.jpg)
Алесь Карлюкевіч прызнаўся, што сённяшні вечар вельмі шчымлівы і сімпатычны. Сэрца краналі перажыванні, калі гучалі ўрыўкі з рамана Мікалая Чаргінца "Сыны" у выкананні народнай артысткі Марыі Захарэвіч, з рамана "Аперацыя "Кроў" у выкананні заслужанага артыста Андрэя Душачкіна. Артысты спявалі задушэўныя песні. Светлыя ўсмешкі сяброў, іх цёплыя пажаданні – найлепшы падарунак для шаноўнага юбіляра.