![](/upload/iblock/759/759d1c7d7c57d31613af5568d346e5a7.jpg)
![](/upload/iblock/bdf/bdfc6acc3a39956943bb61c3aa119371.jpg)
Па словах Сяргея Шчарбакова, мяркуючы па мiнулай пяцiгодцы, укладаннi ў праграмы акупiлiся шматкроць. На кожны патрачаны рубель праз падаткi дзяржаве вернута каля чатырох рублёў. Новыя распрацоўкi i тэхналогii знаходзяць сваю нiшу, у якой iм камфортна развiвацца дзякуючы адсутнасцi вялiкай колькасцi канкурэнтаў. Таксама ў гэты перыяд бурна развiвалiся тэхнапаркi. Выручка ад продажу iх прадукцыi павялiчылася прыкладна ў два разы! У блiжэйшы час плануецца разгледзець магчымасць адкрыцця тэхнапаркаў у Маладзечне, Лiдзе i Бабруйску.
Самыя амбiцыйныя рашэннi, якiя плануецца рэалiзаваць у найблiжэйшыя пяць гадоў, — гэта комплексныя праекты будучынi. Чакаецца, што яны стануць кропкай росту нашай iнавацыйнай эканомiкi. Гаворка аб такiх кiрунках, як нацыянальны электратранспарт, бiятэхналогii ў аграпрамысловым комплексе, дакладнае земляробства, iнавацыйная ахова здароўя, бiятэхналогii для фармацэўтыкi i разумныя гарады. Напрыклад, сёння рэалiзуецца праект па выпуску двух узораў электрагрузавiкоў на Белкамунмашы i МАЗе. Гэта камунальная тэхнiка, свайго роду электрычны БЕЛАЗ.
![](/upload/iblock/759/759d1c7d7c57d31613af5568d346e5a7.jpg)
![](/upload/iblock/ed3/ed329920b5fe34c1e512978167518e76.jpg)
— Мы працуем як буйная навукова-вытворчая карпарацыя. Генерыруючы новыя iдэi па ўсiм спектры навуковых ведаў, ствараем тэхналогii, вопытныя i эксперыментальныя ўзоры i ўкараняем iх у вытворчасць. Фактычна мы рэалiзуем поўны iнавацыйны цыкл ад навуковай iдэi да яе ўкаранення ў вытворчасцi. Выкананне фундаментальных навуковых даследаванняў — аснова далейшых практыка-арыентаваных i iнавацыйных праектаў.
Нашы навукоўцы зараз працуюць па перспектыўных кiрунках у галiнах генетычных даследаванняў, бiя- i фармтэхналогiй, ядзернай энергетыкi... Рэалiзацыя i ўкараненне ўсiх распрацовак у рэальны сектар эканомiкi адбываюцца ў цеснай кааперацыi з усiмi галiнамi i прадпрыемствамi нашай краiны. Для гэтага створаны шэраг кластараў — iх ужо каля 75.
gorbatenko@sb.by