![](/upload/iblock/ebe/ebe99d84341287ced44cde5182f56703.jpg)
Дарэчы, у гэтым годзе адзін з галоўных праспектаў сталіцы зведаў каласальныя змены: да II Еўрапейскіх гульняў там рэканструявалі сетку вонкавага і ілюмінацыйнага асвятлення. Праца выканана няпростая: спецыялісты замянілі 137 металічных апор (якія, зрэшты, аказаліся вельмі схільнымі да карозіі) на ацынкаваныя і ўсталявалі новыя святлодыёдныя свяцільнікі.
— Цяпер мы вырашылі зрабіць новую, больш гарманічную ілюмінацыю, каб яна не перагружала праспект. Яшчэ адна прычына — зручнасць для вадзіцеляў. Раней, калі над дарогай віселі гірлянды, многія аўтааматары скардзіліся, што яркае святло перашкаджае агляду, — кажа Уладлен Чухін, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела «Мінгарсвятла». — Цяпер ілюмінацыя будзе разме-шчана толькі ўздоўж дарогі і не ўскладніць рух.
![](/upload/iblock/54b/54b56254261c5806a4c69693ecb2dcbe.jpg)
На ўчастку ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Янкі Купалы апоры задэкарыравалі пад трохметровыя «жырандолі», на вуліцы Казлова з'явіліся светлавыя матывы ў выглядзе факелаў і зорак, а ўздоўж моста праз Свіслач усталявалі канструкцыі, якія нагадваюць залатыя кароны.
— Уся ілюмінацыя будзе дынамічнай: значна прыгажэй выглядае, калі лямпачкі не проста гараць, а мігцяць. Апрача таго, гэта менш энергазатратна. Але і старыя гірлянды не кануць у Лету — тэхналагічна яны не састарэлі, таму мы іх адрамантуем і скарыстаем пры афармленні іншых вуліц горада, — адзначае Уладлен Чухін.
Дарэчы, да навагодніх свят таксама заззяюць участкі Партызанскага праспекта (ад вуліцы Куляшова да Кабушкіна), з'явіцца ілюмінацыя на апорах асвятлення на плошчы Казінца і на вуліцы Леніна. Разам з асвятленнем на ёлках ілюмінацыя пачне працаваць 14 снежня ў 17:20. Агеньчыкі будуць гарэць штодня да поўначы — да самага Старога Новага года.
![](/upload/iblock/09f/09ff98e4485b37458d8cc0fee8e99502.jpg)
— Новыя светлавыя фігуры да Новага года ўсталёўваць не плануем, але мы сёе-тое змянілі ў тым, што ўжо ёсць. Напрыклад, адрамантавалі і дадалі святочную атрыбутыку на дзесяць шароў, якія мы заказвалі да II Еўрапейскіх гульняў — цяпер яны таксама будуць гарэць «у дынаміцы». Над ёлкай ля Палаца спорту зманціравалі абноўленае зорнае неба, на Кастрычніцкай плошчы хутка ўсталюем малыя фігуры ёлак і жывёл, зараз упрыгожваем дрэвы, таршэры, апоры па горадзе. Каля «БелЭкспа» паставілі ёлку з гірляндамі на аснове 3D-пікселяў — яна зайграе рознымі кветкамі. Увогуле, магу сказаць, што нашы работы завершаны на 80 працэнтаў, засталося наладзіць асвятленне на чатырох ёлках, а ўсяго ў горадзе мы ўпрыгожылі 17 навагодніх прыгажунь, — патлумачыў начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела «Мінгарсвятла».
Дарэчы, для стварэння святочнай ілюмінацыі ў горадзе гэтай арганізацыі спатрэбілася 5000 гірлянд і 227 светлавых канструкцый.
glushko@sb.by
Фота прадастаўлена УП «Мінгарсвятло»