Супрацоўніцтва з Нацыянальным архівам Беларусі распачынае «Беларусь 3». Да 100-годдзя дзяржаўнай архіўнай службы тэлеканал сумесна з Нацыянальным архівам Беларусі ў праекце «Навіны культуры» стварылі серыю інтэрв’ю з навуковымі супрацоўнікамі архіўных устаноў.
Аўтары праекта расказалі: сёння ў Беларусі дзейнічаюць 157 архіўных устаноў, якія забяспечваюць захаванасць, улік і выкарыстанне дакументаў. Большасць з іх уваходзіць у склад Нацыянальнага архіўнага фонду. Зараз у яго супрацоўнікаў больш магчымасцей і задач.
Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, серыю адмысловых сустрэч распачала размова з загадчыкам аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь кандыдатам гістарычных навук Святаславам Кулінком пра праект «Баявы летапіс партызан Беларусі». Больш даведацца пра такія дакументальныя праекты, як «Без тэрміну даўніны», «Мінскае гета», «Перасяленцы з БССР», інтэрнэт-партал «Партызаны Беларусі» і іншыя, можна будзе з першых вуснаў у «Навінах культуры» на «Беларусь 3».
Дарэчы, сацыякультурны тэлеканал кожны дзень у фармаце навіннага блока распавядае гледачам пра апошнія падзеі ў мастацкім і культурным жыцці сталіцы і іншых гарадоў краіны. Глядзім і папаўняем веды разам!
kuzmich@sb.by