Любителей истории и острых ощущений приглашают в Мстиславль на «Рыцарский фест»

Да сустрэчы на Замкавай гары

Свята сярэдневяковай культуры «Рыцарскі фэст» праходзіць у Мсцілаве ўжо дванаццаты сезон. Па традыцыі на Замкавай гары, дзе каля дзевяці стагоддзяў таму пачалася гісторыя горада, дзясяткі гістарычных клубаў з Беларусі і Расіі разбіваюць лагер, а госці фестывалю становяцца гледачамі відовішчных гістарычных рэканструкцый і ўдзельнікамі займальных майстар-класаў.


Сёлета свята пройдзе 2—3 жніўня. Ужо ў пятніцу вечарам наведвальнікам фэсту прапануюць забаўляльную праграму «Загадкавыя з’явы старога горада», экскурсію па кармеліцкім касцёле і некалькі выстаў: «Насякомыя з Кнігі рэкордаў ­Гінеса», «Старонкі гісторыі пажарнай службы ­Мсціслава», «Гульні каралёў» (пра ваенную справу сярэдневякоўя). У першы фестывальны дзень ­адкрые дзверы для гасцей і сярэдневяковая карчма «Табард», дзе будуць частаваць стравамі кухні «цёмных стагоддзяў».

Урачыстае адкрыццё свята з шэсцем, прадстаўленнем рыцарскіх клубаў, творчых калектываў, конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора», выступленнем групы «Літы Талер» адбудзецца ў суботу раніцай. Пасля яго гасцей запросяць на тэрыторыю Замкавай гары, дзе пройдуць рыцарскія конныя забавы, баі пешых рыцараў, турнір лучнікаў, тактычныя бугурты, масавыя бітвы, турнір «Бітва за сцяг», паказальныя выступленні і манеўры ХVII стагоддзя, тэатралізаваны штурм замка. Тут жа на галоўнай сцэне выступяць гурты «Літы Талер» і Hardwood, адбудуцца канцэрты айчыннага фолк-рок гурта «Стары Ольса» і гурта з Украіны FRAM. Увечары чакаецца некалькі во­гненных шоу і сярэдневяковая дыскатэка.

Маленькім гасцям таксама будзе чым заняц­ца на свяце. Для іх на тэрыторыі езуіцкага кляштара запланаваны «Сярэдневяковыя забавы» з танцамі, песнямі, конкурсамі, прызамі і зай­маль­нымі майстар-класамі.

mila@sb.by

Фота аўтара.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter