![](/upload/iblock/9fe/9fe67cf1389d1cb8a58c4148b019c851.jpg)
Анатолий Маркевич во время общения с прессой рассказал о праздновании юбилея классиков и поделился мнением, почему важно каждому побывать в таких местах:
– Насычаны падзеямі для ўсяго беларускага народа і дзяржавы бягучы год. Падзеямі, якія паказваюць нашу вялікую гісторыю, а гісторыю, як вядома, пішуць людзі. Тыя выбітныя людзі, якія ў сваіх творах, а таксама сваімі ўчынкамі праслаўляюць нашу краіну. Адным з іх з'яўляецца Якуб Колас, на радзіме якога сёння пабывалі. І вы ведаеце, што на гэтай цудоўнай, бласлаўлёнай зямлі адразу прыходзяць у памяць радкі трылогіі "На ростанях". Насапраўды гэта мая любімая кніга. Нядаўна, калі трапілася на вочы, перачытаў. З нагоды 140-годдзя нараджэння Коласа і Купалы, вядома, што намецілі планы. І яшчэ ў мінулым годзе зразумелі, што трэба рыхтавацца загадзя да мерапрыемстваў. Ёсць канкрэтны план, згодна якому адбудзецца больш за 120 выстаў, літаратурных чытанняў. А што тычыцца сядзіб, памятных месцаў, звязаных з класікам, то мы таксама акрэслілі шэраг работ, якія неабходна правесці. Каб нам не было сорамна перад нашым земляком, песняром, беларусамі і шматлікімі гасцямі, якія наведаюць гэтыя мясціны з нагоды святкавання Коласаўскага юбілею.
![](/upload/iblock/3a4/3a429de991ade86b2c4a6388c59f4b69.jpg)
Анатолий Маркевич считает, что посетить коласовские места должен каждый:
– Гэта вытокі, аснова, спадчына, голас песняра. У сваіх творах Якуб Колас паказаў быт, праблемы, якія існавалі, станаўленне нашай краіны, нашай дзяржавы. Гэта вельмі важна. І ў Год гістарычнай памяці мы павінны вельмі чула адносіцца да такіх месцаў. Напэўна, нас, дарослае пакаленне, не трэба пераконваць, заахвочваць. А вось з моладдзю трэба выкарыстоўваць розные формы, каб пачуццё гонару за сваю краіну праходзіла праз сэрца і думкі. Упэўнены, што, калі маладыя людзі пабываюць у гэтых месцах, разважаць будуць по-іншаму, нават зменяць светапогляд.
![](/upload/iblock/076/07675c19888cb18a09beb0853e8fe925.jpg)
![](/upload/iblock/ef2/ef21240c9b3e2b72594e7e59f24bb119.jpg)
![](/upload/iblock/7dc/7dccfae7a0a6e208a7640589e48bb2ff.jpg)
![](/upload/iblock/49d/49d758869c04e275fa5d2454a679f052.jpg)
![](/upload/iblock/3f4/3f40b8e801a7f2cfc166ea5ab5f04e61.jpg)
![](/upload/iblock/221/221c247449f8656eb73701bfd934cf00.jpg)
![](/upload/iblock/0a7/0a7ab1996137b78250512395edf35021.jpg)
![](/upload/iblock/45f/45fbc52ec5f509795d5b914a4cadb7d1.jpg)