В эфире каналов Белтелерадиокомпании покажут прямые трансляции XXXII летних Олимпийских игр в Токио

Алiмпiйскi дзённiк

Тэлеканалы медыяхолдынга падораць балельшчыкам 250 гадзiн (!) спартыўных спаборнiцтваў i штодзённы дайджэст Алiмпiяды, а ў эфiры Беларускага радыё з нагоды пачатку Гульняў пройдзе тэматычны радыёдзень.

Нi дня без Гульняў

Цырымонiю адкрыцця XXXII летнiх Алiмпiйскiх гульняў, якiя ўпершыню ў гiсторыi пройдуць у рэжыме строгiх абмежаванняў, сёння ў прамым эфiры першымi змогуць убачыць гледачы тэлеканалаў «Беларусь 1» i «Беларусь 5». Звярнiце ўвагу: пачнецца трансляцыя ў 14:00. Аднак для зручнасцi балельшчыкаў спартыўны канал медыяхолдынга таксама прапануе аўдыторыi дадатковы паказ гала-шоу, яго можна будзе паглядзець сёння ў 22:30.

З-за рознiцы гадзiнных паясоў памiж Мiнскам i Токiа выступленнi спартсменаў у рэжыме рэальнага часу будуць транслiравацца на тэлеканалах «Беларусь 2» i «Беларусь 5», а таксама на канале «Беларусь 5. Iнтэрнэт» ранiцай i днём, расказвае дырэктар «Беларусь 5» Павел Булацкi:

— Усяго намi запланавана 250 гадзiн жывога вяшчання. У вячэрнiм эфiры «Беларусь 5» арганiзуе дадатковы паказ найбольш знакавых i яркiх спаборнiцтваў у розных дысцыплiнах. Акрамя таго, на час Гульняў наш канал стане цалкам алiмпiйскiм — усё для таго, каб знаёмiць гледачоў з самай аператыўнай iнфармацыяй з Токiа, дзе будзе працаваць студыя тэматычнага праекта «Алiмпiйская ранiца».

Усё разам гэта азначае, што кожны дзень з 6:30 да 8:30 на прамой сувязi з Мiнскам вядучыя Марыя Багатыр, Ганна Любянкова, Яўген Табула i Антон Мелешаў будуць сустракаць ранiцу ў кампанii знакамiтых спартсменаў, гасцей i зорак Алiмпiяды-2020, знаёмiць гледачоў з парадкам дня i рабiць прамыя ўключэннi са спартыўных арэн.

Па вечарах з падрабязным аглядам падзей форуму ў эфiр будуць выходзiць спартыўныя карэспандэнты АТН у спецыяльным праекце «Дзённiкi Алiмпiяды» на «Беларусь 1» i журналiсты канала «Беларусь 5» у праграме « Алiмпiйскiя Гульнi. Токiа-2020. Вынiкi дня».

Дарэчы, трансляцыя ўрачыстай цыры-монii закрыцця XXXII летнiх Алiмпiйскiх гульняў таксама ўжо заняла сваё месца ў сетцы вяшчання. Запомнiце або запiшыце: яе пакажуць у прамым эфiры тэлеканалаў «Беларусь 1» i «Беларусь 5» у 14:00.

I спорт, i радыё

Радыёстанцыi медыяхолдынга таксама правядуць днi Алiмпiяды разам з балельшчыкамi. Сёння, у дзень адкрыцця Гульняў, эфiр Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё цалкам прысвечаны алiмпiйскай тэме. Удзельнiкамi праграм стануць знакамiтыя беларускiя спартсмены, якiя адстойвалi гонар нашай краiны на мiнулых алiмпiядах, i прадстаўнiкi Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта. Пра палiтыку ў вялiкiм спорце, гiсторыю алiмпiйскага руху, поспехi беларускiх атлетаў на Алiмпiйскiх гульнях пойдзе гаворка ў праграмах «Ранiца з Беларускiм радыё», «Актуальны мiкрафон», «Такi дзень» i «Радыёблог». Акрамя таго, на працягу ўсяго дня ў эфiр выйдуць тэматычныя выпускi спецыяльнага праекта «Беларусь спартыўная».

Дзённiкi Алiмпiяды на Першым нацыянальным плануецца транслiраваць штодня, пачынаючы сёння, адразу пасля праграмы «Пастфактум» у 19:00. Аператыўныя навiны з алiмпiйскага Токiа — у iнфармацыйных i спартыўных выпусках.

Радыёстанцыя «Сталiца» ў днi Гульняў правядзе эфiрную акцыю «Алiмпiйская «Сталiца». Спартыўныя аглядальнiкi i журналiсты службы навiн будуць трымаць сваiх слухачоў у курсе самых цiкавых па-дзей. Iншую пазнавальную iнфармацыю са свету спорту прадставяць праекты «Ранак робiм разам», «Навiгатар», «Ну i дзянёк», «Спартыўны экспрэс».

Свежыя навiны з Токiа перададуць i ў эфiры радыёстанцыi «Радыус-FM». Асаблiвая ўвага спаборнiцтвам з удзелам беларускiх спартсменаў.

У эфiры Мiжнароднага радыё «Беларусь» спаборнiцтвы летняй Алiмпiяды будуць асвятляцца на дзевяцi мовах (беларускай, рускай, англiйскай, нямецкай, французскай, iспанскай, польскай, арабскай i кiтайскай). Замежным слухачам прадставяць алiмпiйскiя навiны, а таксама сюжэты з удзелам атлетаў i трэнераў зборнай Беларусi.

Акрамя гэтага, алiмпiйская тэматыка знойдзе адлюстраванне ў эфiры рэгiянальных радыёстанцый Белтэлерадыёкампанii: «Радыё Брэст», «Горад FM», «Радыё Вiцебск», «Радыё Гомель», «Гомель+», «Радыё Гродна» i «Радыё Магiлёў».
Падрабязны графiк трансляцый можна знайсцi на афiцыйным сайце Белтэлерадыёкампанii ў адпаведным тэматычным раздзеле. Акрамя таго, штодня сачыць за ходам Алiмпiяды-2020 можна ў iнфармацыйных выпусках Агенцтва тэленавiн на «Беларусь 1» i ў Telegram-канале ATN_NEWS
leonovich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter