Навигация открыта: скоро на Немане начнется транспортно-пассажирское движение

Аддаць швартовы!

Навiгацыя на Нёмане адкрыта: у гэтым сезоне па рацэ будуць курсiраваць новыя i мадэрнiзаваныя маламерныя судны. З’явяцца водныя матацыклы, скутары, катары. Гатовы да выхаду i цеплаход «Вольга Соламава». Нягледзячы на пандэмiю, рачнiкi разлiчваюць на ўдалы сезон i на плынь турыстаў з iншых рэгiёнаў краiны i Расii. Рух на рацэ адкрываўся ўчасткамi: 1 красавiка — ад Гродзенскай ГЭС да ўваходу ў затоку Яблынава Гродзенскага раёна, 19 красавiка быў адкрыты Аўгустоўскi канал, 22 красавiка — участак ад ГЭС да мяжы з Лiтвой. Да гэтага часу была абноўлена i ўстаноўлена берагавая i плывучая суднаходная навiгацыя. Нагадаем, што крыху больш за год назад пастановай Мiнтранспарту № 12 Аўгустоўскi канал уключаны ва ўнутраныя водныя шляхi Беларусi. Таму суднаходства там будзе праходзiць у новым статусе воднай магiстралi.

У гэтым сезоне па Нёмане будуць курсiраваць новыя i мадэрнiзаваныя маламерныя судны.

Згодна з дакументам, у пералiк унутраных водных шляхоў краiны ўвайшоў Аўгустоўскi канал — ад мяжы з Польшчай да вусця (злiцця з Нёманам). У вынiку суднаходны шлях з Польшчы i Лiтвы адкрыўся не толькi па канале, але i па Нёмане.

Транспартны i пасажырскi флот на рацэ iснуе ўжо больш за сто гадоў. У цяперашнi час фiлiялам «Гродзенскi ўчастак РУП «Белводшлях» абслугоўваецца 92 кiламетры ракi. Пасля здачы ў эксплуатацыю Гродзенскай ГЭС у яго зараз дзве базы: адна — каля Лунна, другая — у гiстарычнай частцы Гродна. З мiнулага года ў зону абслугоўвання ўвайшоў 22-кiламетровы адрэзак Аўгустоўскага канала.

Таксама пастановай Савета Мiнiстраў ад 9 сакавiка 2020 года № 137 узгоднена стварэнне дзяр­жаў­най адмiнiстрацыi воднага тран­спарту. Такое рашэнне прынята для забеспячэння даступнасцi, павышэння якасцi i бяспекi паслуг воднага транспарту, а таксама для выканання мiжнародных абавязацельстваў Беларусi ў галiне гандлёвага мараплаўства. Фiнанса­ванне расходаў на функцыянаванне ўстановы ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту i iншых крынiц у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Начальнiк фiлiяла «Гродзенскi ўчастак» рэспублiканскага ўнiтар­нага Днепра-Дзвiнскага прадпрыемства водных шляхоў «Белводшлях» Аляксандр Маскалевiч расказвае пра перспектывы раз­вiцця:

— Наша асноўная задача складаецца ў забеспячэннi бяспечных суднаходных умоў на участках ракi, якiя абслугоўваюцца. Атрымлiваем даход i ад будаўнiчай галiны. Тэхнiчны флот прадстаўлены 23 адзiнкамi тэхнiкi: баржамi, буксiрамi, плаў­кранамi. Усяго ў фiлiяле працуе 65 чалавек. Створаная структура — дзяржаўная адмiнiстрацыя воднага транспарту — забяспечвае ўтрыманне ўнутраных водных шляхоў, ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў галiне ўнутранага воднага i марскога транспарту, з’яўляецца заказчыкам усiх вiдаў работ на рэках i вадаёмах. З дабаўленнем 22-кiламетровага воднага шляху Аўгустоўскага канала адкрываецца добрая перспектыва i для нашага прадпрыемства.

Пасажырскi водны транспарт фiлiяла «Белводшлях» прадстаўлены ў адзiным экзэмпляры. Гэта цеплаход «Вольга Соламава», якому больш за 60 гадоў. Быў час, калi ён цэлых пяць гадоў не эксплуатаваўся ў чаканнi капiтальнага рамонту. Больш за дзесяць гадоў таму на судне замянiлi практычна ўсё, i сёння яно гатова з камфортам катаць усiх жадаючых.

— У цэлым прагулачныя паездкi карыстаюцца попытам, — адзначае Аляксандр Вiктаравiч. — У лепшыя гады перавозiлi па 15—20 тысяч пасажыраў. А вось мiнулы год у гэтым плане правальны. Можна сказаць, цеплаход стаяў на прыколе. Спадзяёмся, што ў хуткiм часе ў нас з’явiцца магчымасць працаваць на Аўгустоўскiм канале разам з цеплаходам «Нёман».

Да будаўнiцтва плацiны Гро­дзенскай ГЭС рака мела пятляльны характар. Пасля затаплення ўтварылiся мелкаводныя ўчасткi, якiя не дазвалялi суднам хадзiць па прамой, даводзiлася ставiць дадатковыя плывучыя суднаходныя знакi. Вядуцца работы па спрамленнi i паглыбленнi суднавага ходу згодна з устаноўленым перавальным знаках.

— Кожную вясну па заказе РУП «Гроднаэнерга» дастаём з вадасховiшча дрэвы, якiя ўпалi. Пры выкананнi дноачышчальных работ у нiжнiм б’ефе асаблiвая ўвага надаецца прыбiранню камянёў з фарватару, якiя ў зiмовы перыяд пры вялiкiх маразах пакрываюцца наледдзю i рухаюцца па рэчышчы разам з лёдам. Акрамя таго, з дна ракi кранамi перыядычна выцягваем камянi-валуны.

З надыходам добрага надвор’я на водную роўнядзь выйдуць шматлi­кiя маламерныя судны, парк якiх не толькi павялiчваецца, але i мадэрнi­зуецца. З’яўляюцца рачныя таксi, мiнi-яхты, катары. Рачнiкi спадзяюцца на больш удалы сёлетнi сезон i актыўнае развiццё ўнутранага турызму.

Як лiчаць у СЭЗ «Гроднаiнвест», на тэрыторыi якой знаходзiцца спецыяльны турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскi канал», прыняцце рашэння аб яго ўключэннi ў водныя артэрыi краiны пасадзейнiчае адкрыццю новых турыстычных маршрутаў. Зона парку заканчваецца ў гiстарычным цэнтры, каля чыгуначнага моста цераз Нёман. Для замежных турыстаў гэта яшчэ адна ўнiкальная магчымасць наведаць Гродзеншчыну, паколькi адкрыецца мiжнароднае суднаходства па канале. У Гродна змогуць прыплысцi маламерныя судны, папулярныя на Захадзе хаўсботы, байдаркi.

vrublevskaya@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter