Дзесяць гадоў таму нашы працаўнікі фермы першымі ў рэспубліцы пераадолелі дзевяцітысячны рубеж па надоях. Сёлета ад кожнай з 870 кароў атрымана амаль па 10 тысяч кілаграмаў малака. Штодзённа адпраўляем на перапрацоўку ў Гомель звыш 8600 кілаграмаў прадукта і амаль увесь толькі класам экстра. Гадавая валавая вытворчасць яго дасягнула амаль тры тысячы тон. Рэнтабельнасць перавысіла 40 працэнтаў.
Ад рэалізацыі прадукцыі гароднінаводства і жывёлагадоўлі ў казну гаспадаркі паступіла амаль 22 мільёны рублёў, што на 10 працэнтаў больш мінулагодняга. Адпаведна растуць заробкікожнага з 430 працаўнікоў. Сярэднемесячны заробак кожнага па гаспадарцы перавысіў тысячу рублёў. Па асноўных вытворчых паказчыках наш калектыў неаднаразова выходзіў пераможцай у рэспубліанскім, а ў савецкія часы і усесаюзным спаборніцтве. Многія перадавікі былі ўдзельнікамі ВДНГ…
Прэзідэнт двойчы наведваў нашу гаспадарку і нам прыемна, што ён даў высокую ацэнку нашай дзейнасці. Так, парадак і дысцыпліна – аснова поспеху. Усё жыццё, дзе бы не працаваў, якія пасады не займаў, трымаюся прынцыпа строгай вытворчай і працоўнай дысцыпліны. У першую чаргу патрабую гэтага ад сябе. Не цярплю разгільдзяйства і безадказнасці ьад падначаленых. Калі на вытворчасці парадак і належная дысцыпліна, справы ладзяцца.
Адыходзячы 2022 год быў складаным. Шмат перажыванняў надала нам летняя засуха. Срод лета на Гомельшчыне паліла сонца, не было дажджоў. Гэта прымусіла шукаць выхад з складанага становішча. Трэба было ратаваць пасевы. З савецкіх часоў у нас захавалі палівальныя ўстаноўкі. Уключылі і’х у работу на поўную магутнасць. Дзякуючы максімальнаму паліву пасеваў пераадолелі стыхію. Атрымалі добры ўраджай цыбулі, буракоў, морквы, капусты, фасолі і іншай гародніны…
Жорсткасці за сабой не заўважаю. Яе ніколі не было ў мяне. Многія лічаць, што занадта стрыманы і лагодны. Раяць больш строга адносіцца да падначаленых. Характар мне на генным ўзроўні перадаўся. Не імкнуся адракацца ад таго, што продкамі закладзена, каб не астудзіць сэрца. Людзі адчуваюць адносіны да іх. У мяне няма дакладных часоў прыёма наведвальнікаў. Працоўны кабінет адкрыты заўжды. Да мяне прыходзяць па самых розных пытаннях. Разам вырашаем іх праблемы. Не памятаю, каб хто з гаспадаркі звяртаўся з нейкімі праблемамі ў вышэйшыя інстанцыі. Усё можна спакойна на месцы вырашыць. Па ініцыятыве жыхароў аграгарадка загарэліся будаўніцтвам праваслаўнай царквы. За сродкі гаспадаркі і ахвяраванні прыхажан завяршылі будоўлю. Мінулагодняй восенню архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан асвяціў храм Казанскай Іконы Божай Маці. Упрыгожыў ён аграгарадок Мічурынская.
Гады працы надаюць вопыту, умення. Што тычыць мяне, то пастаянна апантаны новымі ідэямі і планамі іх здзяйснення. Усё гэта акумулюецца ў асабісты багаж. На роднай Гомельшчыне ёсць на каго раўняцца. У першы дзень Новага 2023 года буду віншаваць з 90-годдзем калегу, даўняга сябра старшыню рэчыцкай гаспадаркі «50 год Кастрычніка» Рыгора Купрыянавіча Шпакава. Яго ўменню гаспадарыць на зямлі многім варта павучыцца. Гэта сапраўдная легенда старшынёўскага корпуса нашай краіны.
Для мяне, як хлебароба, самае значнае пажаданне тым, хто працуе на палях і фермах, каб год выдаўся спрыяльным у працы. Народныя прыкметы прадказваюць спякотнае лета. Гэта трывожыць і прымушае загадзя рыхтавацца да арганізацыі паліву. А як і любога грамадзяніна, непакоіць сітуацыя вакол краіны…
У наступаючы год Чорнага Вадзянога Трусіка, ці зайца кажуць, што ў навагоднюю ноч трэба жаданне загадваць, трымаючы ў руках моркву. На нашым агародзе вырасла яе ўдосталь. У магазінах яе хапае. Набывайце не толькі моркву, а і іншую гародніну, багатую на вітаміны і будзьце здаровымі ў Новым 2023 годзе!