Об эффективном способе приучить молодое поколение к труду на земле

Вярнуцца б да каранёў

Як прывучыць маладое пакаленне да працы на зямлі і знайсці месца сілы і натхнення

Ніхто не будзе спрачацца з тым, што майскія святы — добрая нагода сабрацца сям’ёй, а то і ўсёй вёскай, каб навесці парадак у тым месцы, дзе жывеш, пасадзіць агароды, разбіць клумбы, пабяліць камлі пладовых дрэў. Але ёсць у майскіх свят і рыса, што аб’ядноўвае людзей і дзесяцігоддзі таму, і цяпер. Гэта найперш непаўторная атмасфера, сакрэт якой заключаецца ў руплівай працы, а таксама шанаванні памяці продкаў, якія шляхам вялікіх намаганняў, асабліва пасля Вялікай Айчынная вайны, будавалі для нас будучыню. Менавіта яна і ёсць той самы ключ да дабрабыту не толькі аднаго чалавека, сям’і, але і ўсяго грамадства. І як тут не ўспомніць прыказкі: «Без труда не вытащишь и рыбку из пруда» альбо «Хто працуе, той і мае».

Фото БЕЛТА


Аднак яны добра гучаць у казках ды ў падручніках. А на практыцы? Апошнім часам мяне вельмі хвалюе той факт, што ў школе, дзе вучыцца сын, вось ужо амаль год няма настаўніка працоўнага навучання. Чаму? Таму што ранейшы педагог, майстравіты мужчына гадоў за 70, выйшаў на заслужаны адпачынак. Закрыць вакансію ахвотных пакуль няма. І што без выкладчыка робяць вучні падчас урокаў? Ніколі не здагадаецеся: пішуць канспекты пра тое, як сваімі рукамі зрабіць табурэтку або шпакоўню. Але каб чамусьці навучыцца, трэба найперш умець прымяняць тэорыю на практыцы. Дык навошта гэтыя марныя старанні з перапісваннем алгарытму дзеянняў? Адказ напрошваецца сам: а што можа зрабіць школа ў гэтай сітуацыі? Дзяцей падчас урокаў працы трэба хоць чымсьці заняць, каб не білі баклушы.

Каб не страціць штосьці важнае ў выхаванні дзяцей, у такім выпадку больш увагі працоўнаму навучанню трэба надаваць бацькам. І тут як раз мне на вочы трапіўся цікавы пост у сацсетках пра тое, як выхаваць працавітасць у дзяцей. Сярод мноства варыянтаў свята мне прыйшоўся па душы такі: паехаць у вёску на малую радзіму продкаў, каб у старой драўлянай хаце, дзе калісьці жыла прабабуля, навесці адмысловы парадак. Першую вылазку туды мы ўжо зрабілі на вялікія выхадныя напярэдадні Радаўніцы. Вымылі вокны, падлогі і дзверы, пратапілі печ. І што дзіўна: ніхто з малых не ныў, маўляў, паехалі хутчэй дадому. Для дзяцей прыбраць старую хату стала сапраўдным захапленнем. І вось якое адкрыццё: галоўнае пры гэтым — не прымушаць нешта рабіць, а заахвочваць на працу ў форме гульні.

На падворку таксама абсяг вялікай работы. Уявіла, колькі сіл прыйдзецца ўкласці толькі ў пакос травы, і галава пайшла кругам. З абодвух бакоў нашай сядзібы — даўно апусцелыя хаты, у якіх гаспадароў не будзе яшчэ вельмі доўга. Гараджане адмаўляюцца купляць такія закінутыя дамы нават за адну базавую. Да глыбіні душы кранулі пытанні маіх малых: чаму ў вёсцы так мала людзей? І насамрэч, як жа балюча ўсведамляць, што многія вёскі пусцеюць, некаторыя знікаюць зусім... Дык чаму б тым, хто туліцца ў сціплых сталічных пакойчыках паціху не перабрацца ў вёску, бліжэй да зямлі, да каранёў, дзе прастор не толькі для жылля, але і для творчасці?

Сагравае душу той факт, што ў сельскай мясцовасці сёння нямала і дагледжаных дамоў. На свае вочы бачыла добраўпарадкаваныя хутаркі, дзе ўсяго дзве-тры хаты. Упрыгожаны стужкамі, рушнікамі і кветкамі прыдарожныя крыжы, падмеценыя вуліцы, пафарбаваныя весніцы. Напрыклад, у нашай вёсцы Карэліцкага раёна сёння нямала гараджан, якія з выхадам на пенсію вярнуліся ў бацькоўскія дамы. І мяркуючы па колькасці абноўленых будынкаў, тых, хто мэтанакіравана пераехаў з горада ў вёску, з кожным годам становіцца ўсё больш. Таму я веру, што жыццё ў вёсцы ніколі не згасне. І ўпэўнена: так будзе да той пары, пакуль мы прычашчаем дзяцей да працы на зямлі, да чыстай вясковай красы і сілы. Калі, адклаўшы ўсе справы, імкнемся туды, адкуль шлях у дарослае жыццё некалі пачыналі бацькі. Дык вось тое месца, дзе можна адчуць атмасферу еднасці сям’і і папрацаваць на славу, — родная вёсачка! І так хочацца, каб у кожнага яна была свая. Як месца сілы і натхнення, дзе жывая душа і куды заўсёды можна вярнуцца…

А як вы прывучаеце да працы сваіх дзяцей?
Дорогие друзья! Подключайтесь к нашему диалогу.

Задавайте вопросы, делитесь рассуждениями о наболевшем, высказывайте слова благодарности тому, кто помог вам, подставил плечо в трудную минуту. Присылайте отзывы на наши статьи, звоните на горячий телефон (8-017) 311-02-88, а также пишите в рубрики «Земляки», «Мир увлечений», «Путешествие по родным местам», «Хотим поделиться радостью»…

С нетерпением ждем ваших писем и звонков!
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter