Старажытныя гарады і паселішчы ганарацца ўласнымі славутасцямі. А што рабіць жыхарам «маладых» гарадоў, чыя гісторыя налічвае ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў і яшчэ не мае ўнікальных артэфактаў? Адзінае выйсце — самастойна стварыць месцы, вартыя ўвагі. Менавіта па такім шляху пайшлі ў Жодзіне.
Бог гандлю Гермес апякае ліхтар гандлёвага цэнтра
Ідэя стварыць незвычайную алею ліхтароў, якая ўпрыгожыла б горад, належыць Юрыю Шараму, старшыні Жодзінскага выканкама. Агучыў ён яе ў пачатку сакавіка, а ўжо напрыканцы чэрвеня на праспекце Міра паставілі дзесяць першых ліхтароў і нават скульптурныя групы. Па словах Сяргея Конана, першага намесніка старшыні Жодзінскага выканкама, кожнае прадпрыемства або арганізацыя горада, што зацікавіліся праектам, атрымалі ўчастак вызначанага памеру, да якога была падведзена электрычнасць:
Прагулка па Парыжу ў дзяўчат яшчэ наперадзе, а пакуль — фотасесія ля «ўласнай» Эйфелевай вежы.
— Абмежаванняў па вышыні цi па вазе канструкцый не было, іх пакінулі на меркаванне прадпрыемстваў. Адзінае «але» — эскізы будучых ліхтароў узгаднялі з архітэктарамі, каб яны ўпісваліся ў адзіную канцэпцыю.
Падкова на шчасце ад мажнага каваля
Большасць арганізацый вырашыла адлюстраваць у сваіх ліхтарах від дзейнасці, якой яны займаюцца. Напрыклад, свяцільнік ААТ «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» суправаджае каваль з молатам, які куе падкову на шчасце. Так нараджаюцца традыцыі — гараджане ўжо лічаць, што ўдача абавязкова прыйдзе да тых, хто яе кране.
Зручныя лаўкі на арыгінальнай алеі ўжо сталі месцам улюбёнага адпачынку гараджан
Хлеб у печы так падобны да сапраўднага, што хочацца адламаць скарыначку.
Вельмі ўтульны праект атрымаўся ў мясцовай ЖКГ — зрэшты, як і павінна быць. Яе кампазіцыя ўяўляе сабой фрагмент пакоя: акно са стылізаванай батарэяй ацяплення пад ім, на фортцы сядзіць коцік, а побач — крэсла выканання жаданняў. Дзеля таго, каб мара спраўдзілася, у спецыяльны прарэз трэба кінуць манетку. Дарэчы, праверана: працуе! Сабраныя грошы, зразумела, выкарыстаюць на дабрачынныя мэты — у прыватнасці, на пакупку спартыўнага інвентару для новай школы.
Ёсць запаветныя мары? Тады вам у крэсла выканання жаданняў
А самая маштабная распрацоўка належыць мясцовай цеплаэлектрацэнтралі, якая для ўвасаблення сваіх ідэй нават запрашала мастака. Ліхтар размешчаны на імітаванай трубе ЦЭЦ, вакол яе знаходзяцца чатыры робаты. Два, якія сядзяць на трубе, сімвалізуюць цеплавую і электрычную энергію.
Коцік — нязменны сімвал хатняга цяпла і ўтульнасці
Святло і цяпло сядзелі на трубе...
У Жодзіне спадзяюцца, што хутка алея будзе аформлена цалкам — ужо да 1 жніўня на ёй з’явяцца 24 ліхтары. У дадатак запланавана ўстаноўка сістэмы відэаназірання. Між тым арыгінальнае добра-ўпарадкаванне горада зацікавіла шмат іншых прадпрыемстваў. У далейшых планах — стварыць з удзелам прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу алею «Зорнае неба» на другім баку праспекта. Яшчэ да халадоў ад Галоў-паштамта да гарадской сцэны над пешаходнай часткай і зонамі адпачынку працягнуцца неонавыя ніткі. Зоны адпачынку ж будуць уяўляць сабой альтанку, шахматную дошку і музычную лаўку.
nevmer@mail.ru
У Жодзіна стварылі алею незвычайных ліхтароў
Вулiца запаленых лiхтароў
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.