Международный «Вишневый фестиваль» входит в топ-10 самых посещаемых в Беларуси

Вiшанька на торце — вяселле на беразе возера

Глыбокае нездарма называюць вiшнёвай сталiцай, бо ледзь не ў кожным двары ёсць вiшнёвае дрэва. Вiшнi пастаўлены нават помнiк. А яшчэ штогод тут праходзiць мiжнародны «Вiшнёвы фестываль», якi ўваходзiць у топ‑10 самых наведвальных у Беларусi. У мiнулыя выхадныя ён прайшоў у дванаццаты раз.


У фэсце прынялi ўдзел дэлегацыi i госцi з Расii, Азербайджана, Кiтая, Сербii, Конга.

Звычайна на фестывалi шмат ягад вiшнi, аднак сёлета яны паспелi амаль на два тыднi раней да пачатку свята, i закралася нават трывога: як жа фестываль без вiшань? Аднак глыбачане не былi б глыбачанамi, калi б не знаходзiлi выйсця з любой сiтуацыi. Яны арганiзавалi конкурс вiшнёвага варэння, кулiнарных вырабаў з вiшнi. Ды справа нават не ў гэтым.

За 12 гадоў фестываль стаў важным i неад'емным складнiкам культурнага жыцця Глыбоччыны, а галоўнае, неабходным i любiмым гледачамi i гасцямi свята, — падкрэслiў старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камiтэта Аляксандр Шубскi.

Аб гэтым сведчылi ўсе мерапрыемствы. I ледзь не кожнае пачыналася з магiчнага слова «вiшнёвы». Маляўнiча i ўрачыста прайшло традыцыйнае шэсце ўдзельнiкаў свята па вулiцы Ленiна да цэнтральнай плошчы горада на чале з Вiшнёвай каралевай, ролю якой выконвала Iрына Альхiмовiч, загадчыца аўтаклуба, якая ездзiць са сваiм калектывам па вёсках, выступае там i лiчыць, што вясковыя жыхары — самыя ўдзячныя гледачы.

Адным з кульмiнацыйных момантаў свята стала традыцыйнае «Вiшнёвае вяселле». Праўда, заключылi ўрачыста шлюб не глыбачане, а маладыя жыхары суседнiх раёнаў: Уладзiмiр Марушчак з Полацкага i Анжалiка Уменка з Докшыцкага — лiшняе сведчанне аб папулярнасцi фестывалю. Дарэчы, у якасцi ганаровых гасцей на свяце прысутнiчалi глыбачане Юлiя i Ягор Кухта, якiя заключылi шлюб дзесяць гадоў таму менавiта тут.

Сюрпрызам фэсту, яркiм яго ўпрыгожваннем стала выстава кiтайскiх веераў. Яна пазнаёмiла наведвальнiкаў з даследаваннямi традыцыйнай кiтайскай культуры, з рознымi тыпамi веераў: лакiраванымi, выразанымi з паперы, распiснымi. Таксама можна было ўбачыць працэс вырабу веераў i паўдзельнiчаць у iм.

Упершыню на фестывалi прайшоў конкурс галаўных убораў «ВIШапка», якi ўразiў не толькi яркасцю, каларытам, але i высокiм мастацтвам, iндывiдуальным стылем. Удзельнiкi i госцi свята пабывалi на этна‑вечарынцы ў «Вiшнёвым садзе», на гала‑канцэрце «Вiшнёвая квецень сяброўства», на якiм выступiлi творчыя калектывы розных краiн, у тэатры моды «Алiса», на аукцыёне «Вiшнёвы пiрог» i iншых.


Фестываль можна назваць яшчэ i мерапрыемствам за здаровы лад жыцця. Тут быў праведзены турнiр па шахматах, iнтэлектуальнае гарадское арыентаванне, забег слiмакоў.

У вострай, займальнай барацьбе за галоўны прыз фестывалю праходзiў мiжнародны адкрыты турнiр па мiнi‑футболу сярод ветэранаў. Змагалiся дзве беларускiя каманды — з Глыбокага i суседнiх Мiёраў, а таксама з латвiйскага горада Лiваны i расiйскага пасёлка Мар'iна Пскоўскай вобласцi.

Працавалi гандлёвыя рады. Свае набыткi, прадукцыю дэманстравалi аграэкасядзiбы.
«Вiшнёвы фестываль» уваходзiць у топ‑10 самых наведвальных у Беларусi. У фэсце прынялi ўдзел дэлегацыi i госцi з Расii, Азербайджана, Кiтая, Сербii, Конга.
Фестываль нiкога не пакiнуў раўнадушным. Кiтаянка Цiнь Лiнлiн распавядае:

— Я на «Вiшнёвым фестывалi» ў Глыбокiм другi раз. Першы была ў 2022 годзе, спявала песнi. На гэты раз прывезла дэманстраваць вееры. Мне вельмi падабаецца ваша краiна. Тут жывуць добрыя, шчырыя людзi. Шмат расказваю пра Беларусь маiм родным, сябрам, i яны жадаюць пабываць у вас. Фестываль у Глыбокiм адкрыў для мяне новыя гарызонты, пазнаёмiў яшчэ больш з культурай краiны. Я вельмi ўдзячна арганiзатарам за запрашэнне.

— Людзям патрэбна душэўнае свята, таму што як адпачнеш, так i папрацуеш, — падзялiлася ўражаннямi глыбачанка Таццяна з дачкой Таццянай i ўнукам Андрэем. Для хлопчыка гэта забава i пачастункi, для нас, дарослых, гэта нагода каб запрасiць далёкiх родных у госцi, паказаць горад, адпачыць.

Удзельнiкаў i гасцей свята павiншаваў першы намеснiк генеральнага сакратара Садружнасцi Незалежных Дзяржаў Леанiд Анфiмаў:

— Свята ўдалося. I тое, што яно атрымала статус мiжнароднага фестывалю, напэўна, самае галоўнае ў iм, таму што многiх людзей сёння аб'ядноўвае культура, неабходнасць захавання лепшых народных традыцый.

Фота Крысцiны ХIЛЬКО, газеты «Веснiк Глыбоччыны»

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter