Гран-при песенного фестиваля в Молодечно у студентки Вероники Высоцкой

Вернемся, абавязкова вернемся!

На мiнулых выхадных усе дарогi вялi ў Маладзечна на Нацыянальны фестываль беларускай песнi i паэзii

Тут былi сканцэнтраваны лепшыя творчыя сiлы нашай краiны. Ужо 23‑цi год горад збiрае музыкантаў, спевакоў, кампазiтараў, лiтаратараў i майстроў з разных куточкаў Беларусi. А той, хто аднойчы пабываў на гасцiннай Маладзечанскай зямлi, шукае магчымасцi вяртацца сюды зноў i зноў. Так зрабiлi i карэспандэнты «СГ».


Пабачыўшы, колькi цудоўных сустрэч адбылося ў першы дзень фестывалю, вырашылi далучыцца да групы творцаў Мiнскага гарадскога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi i правесцi суботу ў рытме доўгачаканага свята. Каля дзевяцi ранiцы аўтобусам адправiлiся ў Вязынку. Дэлегацыя паэтаў i празаiкаў па дарозе ў Маладзечна заўсёды наведвае музей iмя Янкi Купалы. Духмяным караваем i цёплым прывiтальным словам сустрэлi паважаных гасцей прадстаўнiкi адмiнiстрацыi Маладзечанскага гарвыканкама i калектыў супрацоўнiкаў гэтага знакавага месца. Каля помнiка народнаму паэту Беларусi гучалi вершы, песнi i словы падзякi.

Мы прыехалi на радзiму апостала нацыянальнай культуры i духу Беларусi, — пачаў сваю прамову старшыня Мiнскага аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Мiхась Пазнякоў. — Янка Купала, Якуб Колас i Максiм Багдановiч — гэта каранi беларускай лiтаратуры, якiя разрастаюцца новымi галiнамi i парасткамi маладых, акрыленых i ўдзячных творцаў нашай краiны. Упэўнены, не зарасце сцяжына ў знакавае месца, якое прыцягвае i пiсьменнiкаў, i тых, хто не так цесна звязаны з лiтаратурай.


Упершыню прыехала на радзiму Янкi Купалы Ганна Варанко, студэнтка Мiнскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

— Зачараваная гэтым месцам. З'явiлася адчуванне, што зусiм хутка напiшу новы верш. А сёння еду на фестываль у якасцi вакалiсткi. Буду спяваць цудоўную песню «Краю вечнай вясны» на словы вядомай паэткi Iны Фраловай i музыку Алены Атрашкевiч. Выступаць перад аўтарамi — адказная мiсiя, але пастараюся максiмальна данесцi сваё адчуванне даверанага мне матэрыялу.

Неўзабаве мы дабралiся туды, дзе нацыянальны дух Беларусi ў кожным iмгненнi, — у Маладзечна. Лейтматыў фестывалю — тэма 80‑годдзя з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i Год якасцi. Афiцыйнае адкрыццё адбылося ў пятнiцу на сцэне Летняга амфiтэатра. Назва праграмы сiмвалiчная — «Мелодыi сэрца». Удзел бралi вядомыя выканаўцы: народны артыст Беларусi Уладзiмiр Громаў, заслужаныя артысты Вiкторыя Алешка, Наталля Тамела, дзяржаўны ансамбль «Песняры», група «Аўра», ВIА «Чараўнiцы» i iншыя.


Аматары класiкi змаглi наведаць канцэрт сiмфанiчнай музыкi «Мелодыi народаў свету ў творчасцi беларускiх кампазiтараў ХХ стагоддзя» ў выкананнi Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусі iмя Мiхаiла Фiнберга. У выставачным фае Палаца культуры прайшла прэзентацыя фотавыставы «Творцы» Юрыя Iванова. Легендарны фотамастак прадставiў увазе прысутных партрэты вядомых дзеячаў культуры i мастацтва Беларусi, якiя сваiмi справамi ўнеслi неацэнны ўклад у культурную спадчыну нашай краiны.

У малой зале Палаца культуры ў рамках праекта «Асоба эпохi» адбылася творчая сустрэча з кiраўнiком арт-групы «Беларусы», кампазiтарам Валерыем Шматам, а пасля, на галоўнай сцэне, — выступленне калектыву.

Безлiч тэматычных пляцовак з розных куточкаў Мiншчыны працавала з ранiцы да вечара. Спачатку традыцыйна адправiлiся ў раённую бiблiятэку. За два фестывальныя днi тут прайшло шмат цiкавых мерапрыемстваў, а наш прыезд выпаў на адкрыццё выставы беларускiх мастакоў «Маладзечанскiя лiтаратурныя мясцiны».


— Для мяне гэта знакавы праект, — распавяла мастачка Вера Каўзановiч. Падчас пленэру мы з калегамi звярнулi ўвагу мясцовых жыхароў, моладзi i дзяцей на гiстарычнасць гэтых краёў, знакавасць падзей i асоб. Добра, што ёсць магчымасць прэзентаваць свае працы тут, у Маладзечне.

Азнаёмiлiся з экспазiцыяй выставы, сталi сведкамi дарэння кнiжных навiнак у фонд Маладзечанскай раённай бiблiятэкi. Затым вырашылi наведаць школу мастацтваў, дзе адбывалiся лiтаратурна-музыкальная гасцёўня «Пад мiрным небам» i ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу iмя Мiколы Мятлiцкага сярод маладых паэтаў.

— Толькi паглядзiце, якое маладое лета! Сёння мы разам упрыгожым яго сваiмi лепшымi радкамi i спевамi, — звярнулася да прысутных намеснiк старшынi Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Алена Стэльмах. Мы ўбачым i пачуем сёння не толькi вядомых аўтараў, а нашу творчую моладзь, якая, упэўнена, зможа захаваць багатую лiтаратурную спадчыну i стаць моцным прадаўжальнiкам традыцый i сапраўдным мэтрам мастацкага слова.

Лаўрэатамi сталi Вольга Нiкiценка (Мiнск), Кацярына Мiзерыя (Кобрын) i Максiм Кухлеўскi (Полацк). Вершы пераможцаў выклiкалi моцныя апладысменты ўражаных слухачоў. Маладыя паэты атрымалi памятныя падарункi ад Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.

У гэты час у Доме культуры праходзiла творчая сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Яўгенам Алейнiкам у рамках маладзёжнага форуму «Узлёт». На працягу дня адбылiся I i II туры рэспублiканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi з прамой трансляцыi Белтэлерадыёкампанii. Трэцi этап праходзiў у суправаджэннi заслужанага калектыву Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi iмя Мiхаiла Фiнберга (мастацкi кiраўнiк — Максiм Рассоха).

Таленты з Любаншчыны на фестывалі ў Маладзечна.
 
У Мiнскiм абласным краязнаўчым музеi адкрылася выстава «Праз усё прайшлi i перамаглi...», прысвечаная Вялiкай Айчыннай вайне на тэрыторыi Мiншчыны. На пляцоўцы каля кiнатэатра «Радзiма» стварала настрой канцэртная праграма творчых калектываў Беларусi i Расii. Райцэнтры Мiнскай вобласцi па-рознаму, але аднолькава таленавiта прадставiлi свае адметныя экспазiцыi, выставы, творчыя нумары, уменнi i вынiкi руплiвай працы мясцовых майстроў.

— Мы вырашылi паказаць i расказаць пра тых славутых землякоў, якiя праславiлi раён i атрымалi найвышэйшыя званнi, — падзялілася дырэктар Мядзельскага РЦК Кацярына Клiмовiч.Гэта народны мастак Васiль Шаранговiч (у нас прадстаўлены арыгiналы яго карцiн), народны паэт Максiм Танк i народная артыстка Марыя Захарэвiч. Цiкавасць вызывае таксама кнiга «Залаты ключык» на беларускай мове, iлюстратарам якой выступiў Васiль Шаранговiч. Кожны экспанат — часцiнка павагi да велiчы таленту нашых суайчыннiкаў.

Мнагалюдна было i ў гарадскiм парку, дзе разгарнулiся пляцоўкi «Маладзечна — здаровы горад» i «Казкi майго дзяцiнства». Тут на працягу двух дзён выступалi дзiцячыя калектывы, праводзiлiся прэзентацыi кнiг, квесты, вiктарыны.

А на цэнтральнай плошчы зладзiлi «Свята беларускай дуды». Узнімалі настрой прысутным аматарскiя калектывы мастацкай творчасцi з Беларусi i Расii, а познiм вечарам пачалася дыскатэка з удзелам кавер-гурта Cosa Nostra.

Зорным завяршэннем праграмы ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii «Маладзечна-2024» стала цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песнi на сцэне Летняга амфiтэатра.

Уладальнiца Гран-пры ў Маладзечне — Веранiка Высоцкая.

Уладальнiца Гран-пры ў Маладзечне — прадстаўнiца Мiнскай вобласцi Веранiка Высоцкая, студэнтка чацвёртага курса Мiнскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. У фiнале дзяўчына выканала песню Дзмiтрыя Даўгалёва на вершы Уладзiмiра Пецюкевiча «Поле горкiх палыноў».

А падчас гала-канцэрту «Разам пра каханне» з пачынаючымi i ўжо добра знаёмымi артыстамi спявалi i танчылi ўсе шчырыя аматары нашага роднага — беларускага. Свабодных месцаў не было, а вось жаданне зноў вярнуцца ў Маладзечна, упэўнена, з'явiлася ў многiх.

СКАЗАНА

Анатоль МАРКЕВIЧ, мiнiстр культуры Беларусi


— Фестываль кожны год набiрае абароты, дабаўляе ўдзельнiкаў — тых, хто мае вялiкае жаданне прыехаць сюды, прадэманстраваць сваю творчасць, адпачыць душой i сэрцам. Адчуваю, што ён перарасце ў мiжнародны, таму што ўжо сёння больш за дзевяць рэгiёнаў Расii разам з намi. Тут пануюць добры настрой, чуласць i павага да нашай культуры. I кожны мае магчымасць атрымаць сапраўдную асалоду ад вялiкага беларускага слова.

rovdo@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter