— Людзі з усходу, захаду, поўначы і поўдня маюць крышку іншы менталітэт. І пагэтаму нават успрыняцце канцэртнай праграмы можа быць іншае. Больш за тое, на сцэнах у розных рэгіёнах выступаюць нашчадкі нашых продкаў, якія дораць душэўны парыў і своеасаблівасць. Самае галоўнае ў Беларусі — людзі. Яны ствараюць не толькі настрой, але і нашу нацыю. Ад такой разнастайнасці і ёсць наша адзінства і багацце.