Места для сидения первого и второго класса, кнопки вызова проводника и место для крупногабаритного багажа: БЖД начинает эксплуатацию новых поездов «Штадлер»

Вагончык хутка кранецца

Беларуская чыгунка распачне  пробную эксплуатацыю з пасажырамi трох новых сучасных пяцiвагонных электрацягнiкоў мiжрэгiянальных лiнiй бiзнес-класа. Новыя цягнiкi пачнуць курсiраваць па маршруце Мiнск — Гомель з 6 верасня. Карэспандэнт «Р» даведалася падрабязнасцi.

Новы рухомы састаў будзе задзейнiчаны на найбольш запатрабаваных у пасажыраў электрыфiкаваных участках БЧ.

Пяцiвагонныя электрацягнiкi мiжрэгiянальных лiнiй бiзнес-класа (ЭПМ) вытворчасцi кампанii ЗАТ «Штадлер Мiнск» адпавядаюць сучасным патрабаванням бяспекi руху i камфорту для пасажыраў. Базавай мадэллю для iх распрацоўкi сталi сямiвагонныя электрацягнiкi серыi ЭПМ, якiя курсiруюць па БЧ са жнiўня 2016 года. Максiмальная хуткасць новых пяцiвагонных электрацягнiкоў складае 160 км/г.

Прэс-служба БЧ — аб абнаўленнi парка маторвагоннага рухомага саставу:

— Новым маторвагонным рухомым саставам ЭПМ будуць iсцi цягнiкi № 716/715 Мiнск — Гомель — Мiнск з адпраўленнем з Мiнска ў 07:08, з Гомеля — у 19:05 што-дня, № 739 Гомель — Мiнск з адпраўленнем з Гомеля ў 15:10 з панядзелка па чацвер, № 747 Гомель — Мiнск з адпраўленнем з Гомеля ў 10:53 па пятнiцах i нядзелях, № 748 Мiнск — Гомель з адпраўленнем з Мiнска ў 14:57 з панядзелка па пятнiцу i ў нядзелю.

У салоне прадугледжана 262 месцы для сядзення першага i другога класа.

Як выглядаюць новыя цягнiкi? У салоне прадугледжана 262 месцы для сядзення першага i другога класа. У зоне першага класа, гэта значыць павышанай камфортнасцi, — 16 месцаў. Тут устаноўлены камфартабельныя скураныя крэслы са спiнкай, якая рэгулюецца па вугле нахiлу, i iндывiдуальнымi падлакотнiкамi. Зона першага класа аддзеленая шкляной перагародкай. Таксама пасажырскi салон гэтага класа абсталяваны кнопкамi выклiку праваднiка. Прадугледжаны месцы для размяшчэння буйнагабарытнага багажу, гардэроб для верхняга адзення. У салонах другога класа ўсталяваны мяккiя сядзеннi з падлакотнiкамi па сiстэме «3+2».

Таксама ў цягнiку прадугледжаны месцы для праезду людзей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату.

— Кантракт на пастаўку дзесяцi сучасных пяцiвагонных электрацягнiкоў серыi ЭПМ быў падпiсаны памiж Беларускай чыгункай i кампанiяй ЗАТ «Штадлер Мiнск» у 2019 годзе, — удакладнiлi ў прэс-службе ЗАТ «Штадлер Мiнск». — Цяпер на БЧ паступiла ўжо тры электрацягнiкi, пастаўка астатнiх сямi запланаваная на 2021—2022 гады.

Новы рухомы састаў будзе задзейнiчаны на найбольш запатрабаваных у пасажыраў электрыфiкаваных участках БЧ. Дарэчы, сёння на беларускай магiстралi эксплуатуецца 18 сучасных электрацягнiкоў вытворчасцi швейцарскай кампанii Stadler, якiя курсiруюць па маршрутах гарадскiх, рэгiянальных i мiжрэгiянальных лiнiй бiзнес-класа.


Фота прадастаўлена ЗАТ «Штадлер Мiнск»

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter