В Гомеле приглашают познакомиться с необычной традицией ткачества

Куратарская экскурсія "Лёс Бабіцкага леса" адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі 18 лютага.


– Бабіцкая ткацкая традыцыя – этнавызначальная і семантычная з’ява народнай культуры Гомельшчыны. Цэльная, тэхналагічна абумоўленая традыцыя, якая "замком" тэхналогіі нібыта зберагла архаічныя рысы, – адзначаюць супрацоўнікі музея.

Як пазнаць сярод разнастайных тыпаў бабіцкае ткацтва? Па якіх канонах стваралася кампазіцыя? Адкуль узяліся ўзоры, якімі размаўляла гэта традыцыя? Якія архетыпы выкарыстоўвалі ткачы ў той час? На гэтыя ды іншыя пытанні адкажа падчас куратарскай экскурсіі дырэктар Веткаўскага музея Пятро Цалка.

Кожны наведвальнік зможа не толькі паслухаць лекцыю і паглядзець на дзіўныя ўзоры ткацкіх скарбаў з фондаў музея, але і атрымае магчымасць паспытаць уласныя сілы. Арганізатары абяцаюць невялічкі майстар-клас за старажытнымі кроснамі.

Месца правядзення экскурсіі: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Пачатак а 18-й гадзіне.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter