В Дубровно пройдет областной праздник-конкурс свадебных обрядов Витебщины

У суботу на базе раённага цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці ў Дуброўна пройдзе абласное свята-конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны «Вялікая вясельніца – 2023». Дэлегацыя Гродзенскай вобласці ўпершыню прыме ўдзел у II адкрытым абласным фальклорным форуме, паведаміла намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.

– У выстаўцы-прэзентацыі  «Вясельны каравай» прымуць удзел народны фальклорны калектыў  «Чараўніцы-каравайніцы» Навасёлкаўскаўскага цэнтра культуры Слонімскага раёна і супрацоўнікі Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, – дадала спецыяліст.

Запланавана прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: «Веды і навыкі па вырабе традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне» і «Традыцыя выпечкі караваеў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавая выпечка».

   

Фота Наталлі Рамановіч

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter