В Гольшанском замке вскоре можно будет посмотреть не только на руины

Удыхнуць жыццё ў разваліны

Не першы год вядуцца аднаўленчыя работы ў Гальшанскім замку. Зроблена нямала. Закансерваваны фрагменты яго карпусоў, адноўлены калоны і аркі склепа і былой параднай залы, уладкаваны лесвіцы і назіральныя пляцоўкі, адкуль адкрываюцца неверагодныя віды на замак і іншыя прыгажосці Гальшан, адрэстаўравана паўночная вежа. Цяпер яна напаўняецца абсталяваннем, дакументамі, археалагічнымі знаходкамі, выяўленымі на тэрыторыі замка.


Будучая экспазіцыя раскажа аб знакамітых беларускіх дынастыях Гальшанскіх, Сапегаў, пазнаёміць з гісторыяй гэтага ўнікальнага архітэктурнага помніка. Акрамя вежы-музея, сёлета плануецца абсталяваць візіт-цэнтр, у якім размесцяцца каса, сувенірная крама, адміністрацыйныя і санітарныя памяшканні, — усё дзеля камфорту турыстаў. Добраўпарадкаванне часткі прызамкавай тэрыторыі з аўтамабільнай стаянкай, а таксама мантаж вонкавага асвятлення, падсветкі і відэаназірання ўжо завершаны.

На аднаўленне Гальшанскага замка сёлета было накіравана каля 800 тысяч беларускіх рублёў: 500 — з фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва, яшчэ каля 300 — па дзяржпраграме «Культура Беларусі» на 2016—2020 гады. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter