У галерэі «Ракурс» павіншаваць аўтара сабраліся народны артыст Беларусі Уладзімір Яскевіч, Аляксандр Саванец і Дар'я Хмяльніцкая, народны ансамбль «Пліса» і арт-група «Золотая мельница». Яны выступілі з музычнымі кампазіцыямі на радкі вершаў Кастуся Цыбульскага.
А выстава-прагляд пазнаеміла зацікаўленых чытачоў з унікальным выданнем. Аўтар паведаміў, што «вялікую частку кнігі прысвяціў менавіта беларускай весцы»:
– Кожны верш арыгінальны і выдзяляецца сваей меладычнасцю, песенным каларытам і афарбоўкай. Галоўны пасыл – неабходнасць яднання з родным мястэчкам, якое сумуе па сваіх дзецях, што з'ехалі ў горад, а таксама з яго прыродай.
lukashik@sb.by