У Коласаўскім музеі адбудзецца фестываль дзіцячай кнігі з багатай праграмай

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 2 чэрвеня адбудзецца фестываль дзіцячай кнігі "Міхасёвы прыгоды". У праграме творчыя сустрэчы з пісьменнікамі, кніжны гандаль ад крамы "Акадэмічная кніга", лялечныя прадстаўленні па матывах беларускіх народных казак у апрацоўцы Якуба Коласа, майстар-класы па вырабе папяровай закладкі і па роспісе бульбянымі пячаткамі, настольныя гульні. Можна атрымаць аўтограф ад знакамітага пісьменніка на аўтарскай кнізе, паўдзельнічаць у віктарыне і выйграць падарунак.

zviazda.by

Ёсць у дзіцячай літаратуры розныя кнігі: вясёлыя і сумныя, але заўсёды жыццесцвярджальныя. Таму малыя не могуць не любіць кнігу, яны радуюцца ёй, як святу. А задача дарослых – падрыхтаваць гэтую радасць, дапамагчы зразумець, адчуць друкаванку ва ўсёй яе паўнаце. Палюбіўшы станоўчага героя, дзеці вераць яму і пераносяць гэты давер і любоў са свету казачнага ў рэальнасць. Гэты фестываль арганізатары называюць сямейным і запрашаюць на яго малых і дарослых.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter