Фестиваль детской книги «Міхасёвы прыгоды» пройдет 6 июня в музее Якуба Коласа

У госцi да народнага паэта

Наведвальнiкаў чакаюць творчыя сустрэчы з пiсьменнiкамi, аўтограф-сесii, цiкавыя iнтэрактыўныя пляцоўкi, гульнi-вiктарыны. Свята прадоўжыцца з 10 да 16 гадзiн, а кожны госць атрымае кнiгу ў падарунак.


Народны паэт Беларусi Якуб Колас заўсёды любiў дзяцей, пiсаў для iх разнажанравыя творы, сыны станавiлiся правобразамi лiрычных герояў. Гэта i стала асновай правядзення фестывалю ў Коласавым доме, расказала першы намеснiк Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Алена Стэльмах:

— Саюз пiсьменнiкаў Беларусi, Выдавецкi дом «Звязда» i музей Якуба Коласа аб’ядналi творчыя магчымасцi i стварылi сапраўднае свята для дзяцей, да якога з задавальненнем далучаюцца лiтаратары, бiблiятэкары, выдаўцы.

У музей Якуба Коласа ў гэты слаўны дзень завiтаюць самыя знакамiтыя майстры слова. Напрыклад, у 10 гадзiн адбудзецца сустрэча са старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Алесем Карлюкевiчам, якi разам з грунтоўнымi краязнаўчымi працамi пiша i творы для дзяцей. Напрыклад, кнiга казак пра добрага, смелага i знаходлiвага шукальнiка прыгод Шубуршуна, перакладзеная на некалькi моў свету. Гэтыя казкi таксама працяг краязнаўчай тэматыкi, бо там многа iнфармацыi пра этнаграфiю, фальклор i тапанiмiку.

Фестываль дзiцячай кнiгi ў музеi Якуба Коласа стаў традыцыйным. Кадры са свята.
Фота zviazda.by

У 11 гадзiн гасцей прывiтае i раскажа пра свае кнiгi першы намеснiк старшынi Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Алена Стэльмах. Яна стварыла многа цудоўных дзiцячых кнiг, вось i нядаўна выйшла навiнка «Рыпучае дрэва». Гэта новая казка пра сямейныя традыцыi, сапраўднае сяброўства, беражлiвыя адносiны да прыроды. Героi на чале з палясоўшчыкам Янкам Жывiцам у Налiбоцкай пушчы ратуюць Красулю-ласiху ад лiхога чалавека, якi за свае кепскiя справы ператвараецца ў рыпучае дрэва.

­Апоўднi прыходзьце на сустрэчу з Iрынай Карнаухавай, якая ведае ўсё цi амаль усё пра ўнiкальнае возера Байкал, а таксама пра схаваныя ў iм легенды i мiфы, ледзяныя пячоры. Гэтыя сакрэты ў яе кнiгах спасцiгаюць галоўныя героi. У 13 гадзiн гасцей чакае Валянцiна Драбышэўская, якая выдатна ўмее захапiць дзетак не толькi ў кнiгах, але i ў выступленнях — ладзiць на сустрэчах квесты, гульнi, iншы iнтэрактыў.
У 15 гадзiн маленькiх гледачоў разам з бацькамi чакае мэтр дзiцячай казкi Кацярына Хадасевiч-­Лiсавая. Яе кнiгi выдаюцца i разыходзяцца вялiкiмi тыражамi, мова насычаная, падзеi разгортваюцца дынамiчна. Калi вашы дзецi пакуль незнаёмы з яе вясёлай i цiкаўнай лiсачкай Красуняй — дык самы час пазнаёмiцца.
У двух словах: раней Красуня жыла ў мегаполiсе, а потым ёй пашанцавала вырвацца з тлуму вялiкага горада i пасялiцца ў Дзiвосным лесе, дзе яе выхавацелем стаў вялiкi, моцны i добры мядзведзь Буры. Тут неверагодныя здарэннi, дэтэктыўныя гiсторыi.

Фота zviazda.by

На фестывалi дзiцячай кнiгi будуць працаваць пляцоўкi ад «Акадэмкнiгi», бiблiятэчнай сiстэмы, выстава дзiцячых малюнкаў па творах Якуба Коласа i сучасных беларускiх пiсьменнiкаў. Арганiзатары таксама прыдумалi музейна-педагагiчны занятак на сядзiбе Песняра «Якуб Колас — мiнiстр грыбной гаспадаркi», майстар-класы, гульню «Жыццё па Коласу».

basikirskaya@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter