Чаму навучыць класіка прыхільнікаў недзяржаўнай сімволікі

Ты не ў людзі пайшоў, а ў Іуды

Ці ведаюць беларускія «неверагодныя» класікаў? Назіраючы за некаторымі «крэатыўнымі» пратэстнымі акцыямі, я не перастаю дзівіцца. Не, творчыя здольнасці моладзі, што так і гэтак «выпендрываецца» з бчб-сцягам, да гэтага не маюць дачынення. Хочацца проста спытаць: калі ўжо вы носіцеся з гэтым «сымбалем» так апантана, ці ёсць у вас да яго хоць кропля павагі? 

Мы шмат пісалі пра сімволіку і гісторыю гэтай «пісанай торбы» сённяшняга пратэсту. Але я не пра тое. На днях вачам не паверыла: на відэа неверагодныя дэманстравалі чарговую акцыю: бчб упрыгожыў іх шкарпэткі. Моладзь працавала нагамі ў «правільных» колерах у камеру, седзячы ў вагоне цёплага сталічнага метро. Ніжэй, згадзіцеся, апусціць ужо і нельга. Зрэшты, дару ідэю: палавічок каля дзвярэй яшчэ не «пратэставаў». Затое і суседзям будзе адразу зразумела, да каго па соль лепей не забягаць. 

І гэта ж не адзіны спосаб выкарыстання «нацыянальнай святыні», да якога дадумаліся пратэстоўцы. Робяць з бульбы фігуркі і павязваюць ім на шыю паперкі адпаведнага колеру, потым выстаўляюць на лесвіцы, нібы салдацікаў. Саджаюць мішку-цацку ў бела-чырвонай вопратцы ў інваліднае крэсла, побач і мыліцы з тым жа транспарантам. Тэатральны рэквізіт і адначасова здзек з мінулага і тысяч ахвяр, што рэальна былі пакалечаны і забіты падчас Айчыннай вайны паліцаямі з бчб-павязкамі. Ці ў адной школе вучыліся я і гэтыя маладыя людзі? Чыталі яны, напрыклад, «Сцяг брыгады» Аркадзя Куляшова? Бо, калі людзі бяруць нейкія сімвалы і пачынаюць іх выкарыстоўваць, у іх павінна быць разуменне, што значыць сцяг і як да яго патрэбна ставіцца. 

Што ж, я патэлефанавала знаёмай вясковай настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. Высветлілася, што мая здагадка правільная. Ужо шмат гадоў «Сцяг брыгады» не вывучаецца ў школьнай праграме. Давядзецца журналісту нагадаць некаторыя прапісныя ісціны, апісаць вобразы. Упэўнена, старэйшаму пакаленню яны знаёмыя. Ды і нядрэнна «светлатварым» будзе пазнаць сябе ў некаторых персанажах, таксама пазначаных тым жа бчб. Нічога новага на зямлі няма.

Кароткі змест, як зараз прынята, для беспамятных. Алесь Рыбка пакідае родны Мінск, дзе ў той час не было ніякага метро для дэманстрацыі «модных» шкарпэтак. Запісацца ў армію не можа, бо разбамбілі пункт збору. Але ўсё ж робіцца навабранцам — пасля праверкі. Алесю даверылі axoўвaць cцяг бpыгaды. Страшны бой, выжылі трое. Выходзяць з акружэння і выносяць найкаштоўнейшую рэч — той самы сцяг. Раптоўна трапляюць на прымусовае вяселле Мядзвeдcкага — «пpыcлyгaча нямeцкага». Пахвальбу гэтага таварыша можна прывесці і цалкам:

— Салаўкі, — ён крычыць, — Салаўкі // Мяне вывелі ў людзі! // Ферму я падпаліў? Падпаліў. // Прызнаюся вам, людзі. // Пеўні тыя, што з дымам пусціў, // Мяне вывелі ў людзі! 

Хіба зараз не бачым таго ж? Прыгадаць толькі палаючыя аўтамабілі на стаянцы каля пракуратуры ў Салігорску. У Мінску 18-гадовыя істоты знялі і падпалілі дзяржаўны сцяг. Тое ж самае адбылося ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна… У Жодзіна троіца хлапцоў зрабіла вогнішча з пакрышак і руберойду на праезнай частцы аўтадарогі. Апошнім ужо вынесены прысуд: усяго толькі два гады абмежавання свабоды без накіравання ў месцы не вельмі аддаленыя. А па законах ваеннага часу памятаеце, што чакала прыслугача, якому мілыя іншыя сімвалы?

— І выходзіць на хату Смірноў, // Наш таварыш Зарудны: // — Ты, — гаворыць, — не ў людзі пайшоў, // A ў Іуды... // Табе ўродзіць зямля камяні, // А не жыта — у жніўныя дні.

А пасля — грымнуў стрэл з людскога натоўпу. Нават не з боку вайскоўцаў: вяскоўцы самі разабраліся, хто тут пад правільным сцягам. У гэтым наша сялянства, ціхмянае, спакойнае, але да часу. Падмануць такіх людзей прыхадням, тым, хто цягне з чужыны ідэі «рушыць і знішчаць, каб выйсці ў людзі», вельмі цяжка.

Ды гэта толькі перадгісторыя, а вось да чаго я падводжу. Адзін з траіх таварышаў Рыбкі не вытрымаў цяжкасцей выхаду з акружэння і збег дадому. З сабой, забыўшыся, прыхапіў зашыты ў ватоўцы сцяг брыгады. І што зрабілі іншыя за такое стаўленне да свайго абавязку? Штрафу далі, умоўна свабоду абмежавалі?

«Ён мaгiлy кaпae caм, // Сaм caбe, нa ляcнoй пaлянe, // Мы чaкaeм... // Пiшaм мы cмяpoтны пpыcyд // Ад iмя бpыгaды... // Нaм здaeццa: нe лec вaкoл // Tyт cтaiць y cypoвым мaўчaннi, // А бaйцы з бaтaльёнaў i poт... // Аcyдзiць пaтpaбyюць яны // Чaлaвeкa бeз вepы, // Уцякaўшaгa aд вaйны, // Дa вышэйшae мepы...»

Восемдзесят гадоў міне ў гэтым годзе з пачатку Вялікай Айчыннай. Няма тых людзей, законы іншыя, але час нам выпаў таксама няпросты. Пераломны, ён правярае людзей і выяўляе іх сапраўднае нутро. І нам усім трэба памятаць, што тыя, хто кружыцца ў карагодзе з бчб-сцягам пад Віцебскам і выконвае з ім фітнес-практыкаванні на марозе — не партызаны. І шкарпэтачная моладзь з задранымі нагамі — не яны. Гэта шабаш і здзек, дзікунскія скокі на касцях. І калі вялікаўзроставыя «дзеці» гэтага не разумеюць, дарослым трэба будзе патлумачыць. Бо, як сказана ў Бібліі, «хто з вас дасць свайму сыну камень, калі ён просіць хлеба»? А на бчб-шнай ніве зямля родзіць толькі камяні. 

yasko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter