Законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі. Карэспандэнт «Р» даведалася пра змены, якія могуць найбольш зацікавіць нашых грамадзян.
Нагадаем, што папраўкі заканадаўства ў бок лібералізацыі адказнасці за нязначныя правапарушэнні былі ініцыіраваны МУС. Так, на думку ДАІ, не адпавядаў сучасным рэаліям артыкул 18.18 КаАП, што прадугледжваў адказнасць за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае пры сабе дакументаў: у кожнага інспектара ДПС ёсць база даных, па якой ён можа праверыць, ці валодае чалавек правамі кіроўцы, ці мае рэгістрацыю яго аўто або матацыкл. Дэпутаты з гэтым пагадзіліся: артыкул 18.18 выключаны з кодэкса.
Прапаноўвалася таксама не пазбаўляць вадзіцеляў правоў на кіраванне за паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну. Але такая ідэя водгуку не знайшла: вялікая хуткасць — адна з асноўных прычын ДТЗ.
За паўторнае на працягу года кіраванне аўтамабілем без вадзіцелькіх правоў раней штрафавалі на суму ад 20 да 50 базавых велічынь. Цяпер з’явіліся варыянты: па рашэнні суда парушальнікаў могуць падвергнуць адміністрацыйнаму арышту.
— Некаторыя людзі штраф не аплачваюць, і немагчыма яго спагнаць: маёмасці не маюць, аўтамабіль зарэгістраваны на іншага чалавека — так і атрымліваецца, што яны пазбягаюць адказнасці, — растлумачылі ва УДАІ МУС узнікненне новай санкцыі.
Сярод навацый таксама адмена 5-дзённага тэрміну для аплаты штрафу, выпісанага па спрошчанай схеме. Цяпер для добраахвотнай выплаты, якую можна здзейсніць праз АРІП, даецца 30 дзён. Толькі трэба памятаць, што тым, хто не справіўся заплаціць і за месяц, налічаць дадатковы павышаючы каэфіцыент: яшчэ дзве базавыя велічыні.
Паколькі штраф можна аплаціць праз АРІП, а даведку аб гэтым несці ў ДАІ не трэба, талон да правоў кіроўцы адбіраць больш не будуць.
Стала магчымай рассылка так званых «лістоў шчасця», або пастаноў аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, праз інтэрнэт. На думку супрацоўнікаў УДАІ МУС, гэта сэканоміць час і скароціць паштовыя выдаткі.
nevmer@mail.ru
За паўторнае парушэнне ПДР у некаторых выпадках будуць арыштоўваць. Якiя яшчэ навацыi ўнясуць у адмiнiстрацыйны кодэкс?
Тут правiлы руляць
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.