Телеверсию грандиозного проекта «Патетический дневник памяти» покажет телеканал «Беларусь 3»

Тэлеканал «Беларусь 3» рыхтуе тэлеверсію маштабнага вакальна-харэаграфічнага праекта Вялікага тэатра Беларусі «Патэтычны дзённік памяці», якую прадставіць гледачам ужо ў кастрычніку, паведаміла прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

22 і 27 верасня ў Вялікім тэатры Беларусі адбыліся прэм’ерныя паказы маштабнага спектакля «Патэтычны дзённік памяці», прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Праект стаў адной з самых знакавых і доўгачаканых культурных падзей. Ён адлюстроўвае гісторыю краіны ў трагічны перыяд Вялікай Айчыннай вайны праз гісторыю самога тэатра. Пачынаючы з даваеннага часу (адпраўным пунктам стаў 1939 год, калі Вялікі тэатр здабыў уласны будынак на Траецкай гары) праз страшныя гады акупацыі творчая група разам з гледачамі пракладае шлях да вызвалення Беларусі ў 1944-м і Вялікай Перамогі.

Наступны паказ «Патэтычнага дзённіка памяці» адбудзецца 1 мая 2025 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Над праектам Вялікага працавалі ўсе калектывы тэатра — задзейнічана каля 300 чалавек. Рэжысёрам, аўтарам канцэпцыі і лібрэта «Патэтычнага дзённіка памяці» з’яўляецца Ганна Маторная. Аўтар музычнай рэдакцыі — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Алег Хадоска.

Тэлеканал «Беларусь 3» пакажа тэлеверсію «Патэтычнага дзённіка памяці» 13 кастрычніка ў 14:20.


Фото БЕЛТА.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter