Куличи, крашенки, блины и кутья: что можно принести на кладбище на Радоницу вместо искусственных цветов

Святыя бацькі, хадзіце да нас хлеба-солі паесці

Першы тыдзень пасля Вялікадня лічыцца святым. У розных рэгіёнах Беларусі яго называюць радасным, светлым, правадным. У аўторак другога тыдня пасля святкавання Вялікадня ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу — дзень асаблівага памінання памерлых (прызнаны афіцыйным выхадным).

Фото из архива «СБ»

Па праваслаўнай традыцыі ў гэты дзень, перш чым наведваць могілкі, абавязкова трэба схадзіць у царкву і прычасціцца, памянуць памерлых родзічаў малітвамі. Радаўніца — не толькі свята памінання продкаў, але і праява духоўнай павагі да тых, хто адышоў у вечнасць. Беларусы судзілі аб агульным узроўні культуры асобнай сям’і і ўсяго паселішча менавіта па тым, як добраўпарадкаваны магілы памерлых.

Але вось якое пытанне: ці заўсёды, адзначаючы гэта свята, да канца ўсведамляем яго сэнс? Кожны раз думаю пра гэта, калі іду на могілкі на Радаўніцу. І што ўражвае: магілы дагледжаныя, агаро­джы пафарбаваныя… Побач з помнікамі — мноства штучных кветак. І амаль столькі ж іх, мінулагодніх, выцвілых ад сонца, ветру і дажджу, выкінута на сметнік, што стаіць амаль на ўедзе на тэрыторыю. Канечне, скрыню для збору смецця паставілі навідавоку для таго, каб камунальнікі хутка маглі пасля свят яе прыбраць. Але турбуе іншае: гэтыя пластыкавыя кветкі каштуюць немалых грошай, другаснай апрацоўцы не падлягаюць, а перыяд іх распаду складае ад ста да пяцісот гадоў. Па сутнасці, набываючы штучныя кветкі, мы купляем смецце, якое пасля наносіць шкоду прыродзе, забруджваючы таксічнымі рэчывамі глебу, паветра і грунтавыя воды. 

Ведаеце, колькі штучных кветак, якія прыйшлі ў не прыгоднасць, штогод пасля свят вывозіцца на палігоны цвёрдых камунальных адходаў? Мільёны! Лагічнае пытанне: навошта траціць немалыя сродкі на шкодны пластык, калі ўпрыгожыць магілу можна жывымі кветкамі, высаджанымі ў гаршкі, а таксама мнагалетнікамі, рознымі карлікавымі хмызнякамі. 

Святары адзначаюць: Радаў­ніца — гэта найперш спосаб падзяліць радасць з памерлымі сваякамі з нагоды ўваскрэсення Хрыста і перамогі над смуткам. Яшчэ з дахрысціянскіх часоў існавала традыцыя агульнай з душамі памерлых продкаў трапезы. Да памінальнага стала, што ладзілі ля могілак, прыносілі прыгатаваныя дома бліны-наліснікі, пірагі, куццю — кашу з суцэльных пшанічных зерняў з мёдам, арэхамі, макам і разынкамі. Не абыходзілася і без чырвоных яек, каўбас. Абавязковым пачастункам быў белы сыр як сімвал энергіі і дабрабыту. У некаторых рэгіёнах на магілы спляталі гірлянды з галінак і папяровых кветак, упрыгожвалі імі вялікія земляныя насыпы.

Магілы засцілалі ручнікамі і абрусамі, ставілі свечкі, лампадкі, побач выкладвалі велікодныя стравы. Ля магіл збіраліся сем’ямі, прамаўлялі: «Святыя бацькі, хадзіце да нас хлеба-солі паесці». Вось так і ладзілі памінальную трапезу. Пасля яе заканчэння казалі: «Заставайцеся здаровыя!» Затым ежу прыбіралі, а велікодныя яйкі і частку святочнай ежы пакідалі ў талерачцы на магіле або падвешвалі ў торбе на бліжэйшым дрэве жабракам. Пасля разыходзіліся. Дарэчы, абрус, якім засцілалі магілы, і пасля свята захоўваў свае сакральныя ўласцівасці (мог адвесці ад хаты гром і маланку). Увечары на Радаўніцу маладыя хлопцы і дзяўчаты адпраўляліся на гулянні: спявалі песні, вадзілі карагоды, гулялі ў біткі — словам, весяліліся. 

Здаўна лічылася: парушэнне традыцый на свята можа выклікаць пакаранне памерлых, а «пакрыўджаныя» няўвагай родных продкі пачнуць сніцца. На Радаўніцу не прынята плакаць і сумаваць. Наведваючы могілкі, варта падзяліцца з памерлымі радасцю і шчасцем, каб на тым свеце ім жылося лягчэй. А пластыкавыя кветкі лепш пакінуць для ўпрыгожвання навагодняй ёлкі. 

А як вы ўшаноўваеце памяць продкаў?

Дорогие друзья! Подключайтесь к нашему диалогу. Задавайте вопросы, делитесь рассуждениями о наболевшем, высказывайте слова благодарности тому, кто помог вам, подставил плечо в трудную минуту. Присылайте отзывы на наши статьи, звоните на горячий телефон (8-017) 311-02-88, а также пишите в рубрики «Земляки», «Мир увлечений», «Путешествие по родным местам», «Хотим поделиться радостью»… 

С нетерпением ждем ваших писем и звонков!

kuzmich@sb.by


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter