Каляднае набажэнства ў Салтанаўшчыне пачнецца святочнай ранiцай. А напярэдаднi па традыцыi куцця, дзень строгага посту, калi па царкоўным статуце дазваляецца прымаць у ежу толькi размочанае i разваранае зерне.
У завяршальны вечар Пiлiпаўскага посту з’яўленне на небе першай зоркi сiмвалiзуе тую самую Батлеемскую, якая згодна з паданнем узышла ў момант нараджэння Iсуса.Звычайна на вячэрнiм богаслужэннi ў цэнтр храма выносiцца васковая свечка. Яна сiмвалiзуе тую самую зорку, што паказала валхвам шлях да Боганемаўляцi. Цiхiм калядным вечарам у бязмежнай нябеснай цiшынi быццам зорка з зоркаю гамоняць. На куццю чакаюць сваiх дзяцей, унукаў стараста аграгарадка Салтанаўшчына Мiхаiл Петручэня i яго жонка Ганна. У абноўленым доме яны замянiлi печ на духоўку. Галоўную страву куццю гаспадыня рыхтуе па-свойму: пшанiцай без солi i прыпраў напаўняе чыгунчык i распарвае ў гарачай духоўцы. Не грэх прыправiць куццю мёдам, арэхамi, сушанай садавiной. Усе стравы, а iх звычайна ставiцца на стол па колькасцi апосталаў — не менш за дванаццаць, толькi скаромныя. На Нясвiжчыне захавалася даўняя традыцыя засцiлаць стол сенам, а зверху чыстым абрусам.
— Каляды — другое па значнасцi пасля Вялiкадня хрысцiянскае свята, — адзначае настаяцель Троiцкай царквы аграгарадка Салтанаўшчына iерэй Алег Абрамовiч. — Доўжацца яны адзiнаццаць дзён. Матушка Алена з дочкамi, а iх у нас чатыры i пяты сын, загадзя рыхтавалiся да гадавога свята. Збяромся разам у сваiм прасторным доме, атрыманым нашай шматдзетнай сям’ёй ад дзяржавы бясплатна. Напярэдаднi адвезлi ў сталiчны радзiльны дом дачку Алену. Разам з зяцем-грузiнам чакаем першага ўнука. У перадсвяточны вечар будзе на нашым стале традыцыйная куцця. Так сустракалi гэтыя святыя днi мае дзяды i прадзеды.
Куццю перад заходам сонца ставiлi на покуць. Да вячэры не спытвалi нават, за сталом елi апошняй, рэшткi сiмвалiчна пакiдалi продкам. Акрамя Каляд, куццю спраўлялi перад Вадохрышчам i Новым годам па старым стылi. Каша варылася ў адным i тым жа гаршку i з аднолькавай колькасцi ячных круп, радзей з пшанiчных зярнят.
— Яны з праваслаўных сем’яў?
— Не толькi дзецi праваслаўных бацькоў. Цудоўна адчувалi сябе тут выхаванцы з сем’яў каталiкоў, вернiкаў iншых канфесiй. Праграма дзейнасцi лагера напоўнена разнапланавымi мерапрыемствамi, цiкавымi для ўсiх. Многiя выхаванцы па некалькi гадоў запар адпачываюць у нас, заводзяць тут знаёмствы, новых сяброў, духоўна абагачаюцца.
— А цi стаў хто з вашых падапечных святаром?
— У Георгiеўскiм храме Нясвiжа служыць Павел Фокiн, а Павел Жураўскi — дыякан у бабруйскiм храме Святога Серафiма. Некаторыя дзяўчынкi пасля замужжа сталi матушкамi. На паслушэнстве ў нашым лагеры была педагогам, а цяпер узначальвае Лагожаскi фiлiял Полацкага манастыра матушка Анастасiя. З многiмi не губляем сувязь. Яны наведваюць, вiншуюць са святамi. У калядныя днi атрымлiваем шмат вiншаванняў. Iмкнёмся аднавiць традыцыю калядак.
У нашай невялiкай царкве правядзём святочнае набажэнства. Да нас едуць вернiкi з суседнiх вёсак i райцэнтра. Але асаблiва бушуе ў нас жыццё летам. Вось ужо два дзесяцiгоддзi пры храме дзейнiчае летнi дзiцячы лагер «Святая Русь». За летнi перыяд арганiзоўваем тры змены, па 130 выхаванцаў у кожную. Адпачываюць дзецi з Беларусi, Грузii, Германii, Расii, Румынii, Украiны.
Увогуле даўней калядны рытуал меў магiчны сэнс, быў цесна звязаны з жыццём прыроды, яе абуджэннем. З цягам часу свята набыло характар забавы моладзi. Менавiта калядоўшчыкi сiмвал гэтага свята.Пераапранутыя ў казу, мядзведзя, жорава, кабылу, яны хадзiлi па хатах, спявалi калядныя песнi з вiншаваннямi i пажаданнямi, незласлiва кпiлi са старых i малых. Шчодрыя гаспадары абдорвалi iх пачастункамi. У такiх калядных забавах зберагаюцца шматвяковая памяць пра далёкiх продкаў, цудоўная магчымасць пачуць iх праз тоўшчу часу, водгук таго жыцця.
Iерэй Алег з выхаванцамi летняга духоўнага лагера прыхода Траецкага храма нясвiжскага аграгарадка Салтанаўшчына. 2020 г.
— Ведаю, што гэтыя багатыя традыцыi адраджаюцца ў вашым праваслаўным брацтве. Як даўно яно было створана?
— Адразу пасля таго, як у благачыннi мне даручана кiраваць сацыяльнай дзейнасцю. Iдэю падтрымалi ў Слуцкай епархii.
Базiруецца наша праваслаўнае брацтва на Салтанаўшчынскiм прыходзе. У райцэнтры дзейнiчае штаб-кватэра. З кожным годам павялiчваецца колькасць валанцёраў. Дапамагаем адаптавацца ў грамадстве бежанцам, асобам пасля адбывання пакарання.Прыемна адзначыць, што дзейнасць найбольш актыўных валанцёраў адзначана граматамi Нясвiжскага райвыканкама.
З дапамогай удзельнiкаў брацтва тры гады таму ў нашым прыходзе правялi першы ўсебеларускi летнi злёт праваслаўнай моладзi. Значную дапамогу аказала кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркi.
— Айцец Алег, для правядзення такога масавага мерапрыемства неабходна ў першую чаргу матэрыяльная база. На энтузiязме тут не выедзеш. Спонсараў цяжка было знайсцi?
— Перад тым як адважыцца на такое маштабнае мерапрыемства, на працягу некалькiх гадоў старанна рыхтавалiся. Нашу задумку падтрымалi ў новаўтворанай Слуцкай епархii i ў Нясвiжскiм райвыканкаме. Для распрацоўкi праграмы злёту падключылi спецыялiстаў з багатым педагагiчным стажам. Спадзяюся, што пасля высокай ацэнкi, атрыманай ад кiраўнiкоў Беларускага экзархата i Рускай праваслаўнай царквы, злёты стануць пастаяннымi.
У выхаваўчай рабоце з моладдзю асаблiва звяртаем увагу на адраджэнне праваслаўных традыцый, захаванне спадчыны. Цудоўна правялi ў Белай зале Нясвiжскага замка ўнiкальную iмпрэзу «Прад табою, мой Бог». Сярод шматлiкiх гасцей спевы акадэмiчных i царкоўных хароў слухалi архiепiскап Слуцкi Антонiй, кiраўнiкi раёна, епархiяльная моладзь, дзеячы мастацтваў, члены праваслаўнага брацтва. Па нотах старажытных спеваў, атрыманых з Лондана, выконвалi эксклюзiўныя творы ўдзельнiкi акадэмiчнага ўзорнага хору з Баранавiчаў. Кiруюць iм заслужаныя дзеячы мастацтваў Ганна i Мiкалай Ганьковы, сямейная пара. Яны стварылi адзiную ў Беларусi харавую школу мастацтваў. Падобны зборнiк старажытных спеваў падрыхтаваў сын святара з Нясвiжа Расцiслаў Хмель.
— Айцец Алег, год толькi пачынаецца. Пакуль пандэмiя каронавiруса, што пануе ў сусвеце, стрымлiвае правядзенне масавых мерапрыемстваў. Якой бачыце далейшую дзейнасць у такiх умовах?
— Планаваць масавыя мерапрыемствы сёння складана. У гэтыя калядныя днi прыхаджане строга прытрымлiваюцца рэкамендацый медыкаў. Але жыццё не спыняецца. Хочацца спадзявацца, што чалавецтва справiцца з навалай. Ужо зараз рыхтуемся да летняга перыяду, калi адновiць дзейнасць наш дзiцячы духоўны лагер. Давядзецца скарацiць колькасць выхаванцаў. Валанцёрамi будуць задзейнiчаны медыцынскiя работнiкi, педагогi, кухары. Будзем арганiзоўваць сустрэчы выхаванцаў з цiкавымi асобамi, праводзiць спартыўныя мерапрыемствы, далучаць моладзь да слова боскага…
Нясвiжскi раён.