На фестивале в Новогрудке реконструируют венчание Ягайло и Софьи Гольшанской

Сустрэча на Замкавай гары

Заўтра на Замкавай гары ў Навагрудку пройдзе фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Меч караля». Ён стане часткай маштабнага святкавання 975-годдзя Навагрудка. Падчас фестывалю кожны зможа паглыбіцца ў беларускае сярэдневякоўе. Арганізатары падрыхтавалі спаборніцтвы рыцараў, турніры алебардыстаў, лучнікаў, конных рыцараў, масавыя баі — бугурты. Бугурт — самая відовішчная бітва на фестывалі, у якой усе рыцары дзеляцца на дзве групы і ваююць у розных «намінацыях»: захоп караля, сцяга і гэтак далей.


Госці фестывалю змогуць пазнаёміцца з побытам рыцараў, наведаўшы іх лагер, набыць сувенір на памяць на кірмашы рамеснікаў, пазабаўляцца ў анімацыйных зонах — пастраляць з лука, прыняць удзел у розных конкурсах і гульнях. У праграме таксама выступленне сярэдневяковых і народных музычных гуртоў, вогненна-піратэхнічнае шоу. Яркай падзеяй стане тэатралізаваная рэканструкцыя вянчання Ягайлы і Соф'і Гальшанскай, якое адбылося ў 1422 годзе ў навагрудскім Фарным касцёле. Гэта быў чацвёрты шлюб для 70-гадовага караля польскага і першы для 17-гадовай князёўны Соф'і. Вядучым фестывалю «Меч караля» выступіць вядомы паэт, музыка і баец Аляксей Шыраеў.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter