Новыя тэхналогіі ў афармленні працоўных адносін закліканы істотна спрасціць жыццё грамадзян. Размова – пра магчымы пераход у будучыні на электронныя працоўныя кніжкі. Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны, расказала:
— Мы сёння працуем над гэтым пытаннем, вывучаем, як пераходзіць на электронныя працоўныя кніжкі.
Новаўвядзенне зробіць працоўныя адносіны больш празрыстымі
Адзін з крокаў да гэтага — рэгулярнае абнаўленне базы даных працаздольных непрацуючых грамадзян. Такая аўтаматызацыя, па словах міністра, заклікана спрасціць жыццё людзей. Як прыклад можна прывесці прынцып, па якім будуць збірацца звесткі пра беларусаў, што працуюць за мяжой. Іх будуць адносіць да занятых у эканоміцы на падставе апавяшчэнняў, якія людзі змогуць адпраўляць анлайн. Міністр растлумачыла, што зрабіць гэта можна будзе на адпаведных сайтах. У якасці дакументаў, якія гэта пацвярджаюць, плануецца прадугледзець працоўны дагавор, даведку аб зарплаце.
Нагадаем, што электронная працоўная кніжка — гэта электронная сістэма фіксацыі працаўладкавання чалавека, якая заменіць звыклы папяровы дакумент. Між іншым, такія кніжкі плануюць увесці ў Расіі. Пілотны праект ужо рэалізуецца на буйных прадпрыемствах суседняй краіны. Новаўвядзенне, на думку спецыялістаў, зробіць працоўныя адносіны больш празрыстымі. Плюсы для наймальніка — зніжэнне выдаткаў на справаводства, аптымізацыя кадравага штату і магчымасць аператыўна «падняць» усю гісторыю працоўнай дзейнасці саіскальніка. Нядобрасумленныя работнікі з электроннымі працоўнымі не змогуць страціць кніжку і завесці новую, каб схаваць правіннасць ад наймальніка.
Для простых грамадзян таксама шмат пераваг. Людзям не трэба будзе клапаціцца аб захаванасці папяровага дакумента, турбавацца аб правільнасці запісаў і думаць, як аднавіць яго ў выпадку страты. Для гэтага дастаткова будзе зрабіць запыт у асабістым кабінеце і атрымаць папяровую версію дакумента. Законапраект аб электроннай працоўнай кніжцы ў Расіі падрыхтуюць да канца года. У нас пытанне пераходу на іх пакуль вывучаюць спецыялісты.
misnik@sb.by
Стаж у лічбавым фармаце: у краіне вывучаецца пытанне пераходу на электронныя працоўныя кніжкі. Што гэта такое?
Стаж у лічбавым фармаце
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.