Союз писателей Беларуси проводит встречи и чтения на Национальном фестивале белорусской песни и поэзии

Сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі з вялікай павагай ставяцца да Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, актыўна ўдзельнічаюць, праводзяць аўтарскія сустрэчы і чытанні. Напрыклад, аўтар кніг для дзяцей, паэт Іна Фралова ўдзельнічае ў фестывалі як мінімум пяты раз:

Иллюстративное фото

Для мяне сёлетні фестываль пачаўся яшчэ на пачатку тыдня, калі правяла цёплую сустрэчу ў мясцовай бібліятэцы. Маладзечанцаў лічу амаль што сваімі землякамі, бо зусім недалёка на мяжы Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў знаходзіцца мая родная вёска Шыпкі. Расказала гледачам пра свае кнігі, у тым ліку навінкі, прачытала вершы пра сваіх землякоў. Таксама на фестывальным тыдні разам з пісьменнікамі Аленай Стэльмах, Тамарай Бунта і іншымі сустрэліся з маладзечанскай таленавітай моладдзю — гэта медалісты, а таксама падлеткі, якія спрабуюць сябе ў творчасці. Сёння, 15 чэрвеня, разам з калегамі выступім у мясцовым Палацы культуры. Вязу з сабой і маладую зорачку — спявачку Ганну Варанко, якая выканае песню на мае словы і музыку кампазітара Алены Атрашкевіч.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter