«Хочу с вашей помощью узнать происхождение моей фамилии Шурхай. Родился в Ивановском районе в деревне Лысуха. Василий Филиппович, Минск».
Отвечает ведущая рубрики, доктор филологических наук, профессор Валентина ЛЕМТЮГОВА:
— Шурхай — прозвание по значению белорусского диалектного глагола «шурхаць» — «вести себя несдержанно, вызывающе» («Слоўнiк беларускай мовы» I.Насовiча). Или украинского глагола «шурхати» — «быстро бегать» («Словарь» Б.Гринченко). Следовательно, по–белорусски Шурхай — это человек грубоватый, поступки которого выходят за рамки приличий, а по–украински — скороход. Значение фамилии зависит от того, где родились ваши предки.
«Наш клас праводзiць даследаванне на тэму «Адкуль пайшла назва вёскi Тракелi». Магчыма, дапамогуць у нашым пошуку звесткi аб паходжаннi прозвiшчаў яе карэнных жыхароў: Каранiк, Пашнiк, Андрушкевiч, Трайгiс. У ходзе даследавання нас зацiкавiла i паходжанне нашых прозвiшчаў: Клiмашэўскi, Лашакевiч, Копаць, Роўбуць. Вучнi Тракельскага НПК Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласцi».
— Каранiк — празванне па значэннi рускага дыялектнага слова «коренник» — «чалавек з выдатным здароўем, каранасты, высадзiсты», а таксама «жыхар якога–небудзь паселiшча або мясцовасцi» («Словарь» В.Даля).
Прозвiшча Пашнiк пераклiкаецца з рускiм дыялектным словам «пашник» — «земляроб», у пераносным сэнсе — «гаротнiк, бядак» («Словарь» В.Даля). Беларускiя дыялектныя слоўнiкi гэтае слова не фiксуюць. Магчыма, яно некалi i было, але яго выцеснiлi словы «гарапашны», «гарапашнiк».
У аснове прозвiшча Андрушкевiч асабовае iмя Андрушка, якое з’яўляецца памяншальна–ласкальнай формай iмя Андрэй (у перакладзе з грэчаскай «мужны»). Суфiкс -евiч азначае роднасныя сувязi: Андрушкевiч — нашчадак Андрушкi.
Прозвiшча Трайгiс лiтоўскага паходжання. Асноўным аргументам на карысць такой высновы можа паслужыць навуковая iнтэрпрэтацыя аднаасноўнага прозвiшча Трайго. Навукоўцамi даводзiцца, што яно з’яўляецца вынiкам славянскай адаптацыi лiтоўскага прозвiшча Трайгiс (М.В.Бiрыла, «Беларуская антрапанiмiя», 1969). Значэнне яго невядомае.
У аснове прозвiшча Клiмашэўскi асабовае iмя Клiмаш — размоўны варыянт царкоўнага iмя Клiменцiй (у перакладзе з лацiнскай «мiласцiвы, паблажлiвы»). Суфiкс -эўскi з’яўляецца паказчыкам адносiн першага носьбiта гэтага прозвiшча да лiку нашчадкаў чалавека па iменi Клiмаш.
Асновай для прозвiшча Лашакевiч паслужыла асабовае iмя Лашак (рус. Лошак). Вучонымi ўстаноўлена, што гэта спрошчаная народная форма незразумелых славянам царкоўных iмёнаў Амфiлохiй, рус. Амфилохий, або Яўлогiй, рус. Евлогий («Словарь народных форм русских имен» А.В.Суперанской). Iмя Амфiлохiй паходзiць ад iменi мiфiчнага заснавальнiка Аргаса Амфiлахiйскага — Амфiлохаса, якi быў удзельнiкам паходу на Трою, або ад назвы Амфiлохiя — вобласць Акарнанii; амфiлохi — старажытнае племя насельнiкаў гэтай вобласцi, найменне якiх, магчыма, паходзiць з грэчаскага amphi — «вакол» i lochos — «засада». Iмя Яўлогiй паходзiць ад грэчаскага eulogia — «красамоўства» або eulogeo — «узносiць хвалу, бласлаўляць»). Суфiкс -евiч з’яўляецца паказчыкам роднасных сувязяў: Лашакевiч — нашчадак чалавека па iменi Лашак.
Да новых сустрэч!
Фамилию Шурхай можно толковать двояко
Шурхай в двух ипостасях
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.