В Беларуси в 10-й раз проходит акция «Чистый лес»

Самы час прыбрацца

У гэтыя дні ў краіне наводзяць парадак у лесе і высаджваюць дрэвы. Далучайцеся!

У гэтым годзе, як i ў папярэднiя, акцыя прымеркавана да Года малой радзiмы. 
У сярэдзiне кастрычнiка традыцыйна валанцёры дапамагаюць наводзiць парадак у лясах краiны. Усё, што патрабуецца ад людзей, — жаданне зрабiць лес больш чыстым i прыгожым. Пра свой намер трэба загадзя паведамiць у блiжэйшыя лясгас або ляснiцтва, каб там выбралi прыдатныя месцы для працы з улiкам колькасцi жадаючых, падрыхтавалi неабходныя iнвентар i транспарт. Пры планаваннi акцыi арганiзатары ўлiчвалi эпiдэмiялагiчную абстаноўку: будзе вытрымана рэкамендаваная сацыяльная дыстанцыя, у наяўнасцi — дэзынфекцыйныя сродкi для апрацоўкi рук, падкрэслiлi ў Мiнiстэрстве лясной гаспадаркi.

Колькасць удзельнiкаў чакаецца на ўзроўнi 2019 года. Тады, нагадаем, да карыснай справы далучылася больш за 42 тысячы добраахвотнiкаў. Практычна кожны чацвёрты працаваў на Гомельшчыне — у гэтым рэгiёне грамадзяне заўсёды актыўна ўдзельнiчаюць у акцыi. За суткi з дапамогай валанцёраў у мiнулым кастрычнiку прыбралi 4,6 тысячы кубаметраў смецця i захламленасцi. А таксама адрэстаўрыравалi 106 месцаў адпачынку, добраўпарадкавалi дзясяткi пахаванняў, памятных знакаў, высадзiлi 1,4 млн маленькiх дрэў на плошчы больш за 1,1 тысячы гектараў.

Прэс-сакратар мiнiстэрства Анастасiя Дакучаева звяртае ўвагу:

— Найбольш актыўныя ўдзельнiкi атрымаюць сувенiры. Каб вас заўважылi, неабходна размясцiць фота цi вiдэа з месца ўдзелу ў акцыi ў сацыяльных сетках з хештэгамi #ЧыстыЛес2020, #ЧистыйЛес2020. Акрамя таго, кожнае дзiця атрымае ў падарунак ад лясгасаў фiрменную кепку з назвай акцыi. Праз удзел у такiх мерапрыемствах мы выхоўваем у хлопчыкаў i дзяўчынак любоў да прыроды i роднай зямлi.

Дарэчы, у гэтым годзе, як i ў папярэднiя, акцыя прымеркавана да Года малой радзiмы. Старт акцыi дасць першы намеснiк мiнiстра лясной гаспадаркi Валянцiн Шатраўка. Ён разам з добраахвотнiкамi будзе працаваць у Валожынскiм раёне.

druk@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter