Отмечать Старый Новый год тульские артисты едут в Минск, а наши — в российский областной центр

Са сваімі «самаварамі»

З 12 па 16 студзеня Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр запрашае на «Стары Новы год з Тульскім акадэмічным тэатрам драмы». Госці плануюць паказаць чатыры спектаклі на вечныя тэмы кахання, сяброўства, прыстойнасці і гэтак далей.

«Труфальдзіна з Бергама»

У  першы гастрольны дзень тулякі пакажуць пастаноўку «Дзядзечкаў сон», прысвечаную 200-годдзю з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Спектакль — карцінка правінцыйнага жыцця, у якім раптам здараецца нешта фантастычнае.

13 і 14 студзеня артысты з Тулы сыграюць у авантурнай камедыі «Прыгажуня і сям’я» па п’есе Уільяма Сомэрсэта Моэма, якая здзівіць гледачоў гульнёй розуму, гумарам і вытанчаным аўтарскім стылем.

«Аліса ў краіне цудаў».

А 15 і 16 студзеня госці парадуюць музычнай казкай «Аліса ў краіне цудаў». Тульская версія знакамітага твора Льюіса Кэрала дакладна спадабаецца беларускім гледачам. І ў гэтыя ж дні Тульскі тэатр пакажа камедыю «Авантурыст» па п’есе французскага драматурга Клода Маньё, дзе героі танцуюць, спяваюць, фліртуюць і бясконца весяляць публіку.

Пакуль тулякі будуць паказваць спектаклі нам, артысты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага паедуць на гастролі ў Тулу. У расійскі абласны цэнтр яны вязуць аперэту «Сільва» Імрэ Кальмана, музычныя камедыі «Вяселле ў Малінаўцы» Барыса Аляксандрава і «Труфальдзіна з Бергама» Аляксандра Колкера, прэм’ерны вадэвіль «L’amour, l’amour — каханне, каханне», мюзікл для дзяцей і дарослых «Прыгоды Кая і Герды (Снежная каралева)» Гельсят Шайдулавай і святочны канцэрт ­«Зоркі ­тэатра ззяюць для вас».

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter