У другакласнiкаў сёння першыя заняткi. Знаёмяцца са светам робататэхнiкi праз гульню.
У нашай тэхналагiчна развiтой краiне спасцiгаюць асновы праграмавання лiтаральна з дзяцiнства.
Гульнi для розуму
У Мiнску гэтыя курсы штогод праходзiць больш за 1000 дзяцей. Новы навучальны год пачаўся 12 верасня, каб дзецi паспелi «ачуняць» пасля летнiх канiкул. Заняткi праходзяць адзiн раз на тыдзень i доўжацца для старшакласнiкаў чатыры акадэмiчныя гадзiны, а для вучняў 1—4 класаў — тры. Малодшым школьнiкам складана ўседзець такi прамежак часу спакойна, таму выкладчыкi, вядома, адводзяць час для перапынкаў.Прасторная, светлая аўдыторыя з дзясяткамi камп’ютараў. У другакласнiкаў сёння першыя заняткi. Знаёмяцца са светам робататэхнiкi праз гульню. Вывучаюць праграмаванне на базе канструктара «LEGO WeDo 1.2». З кубiкаў дзецi збiраюць нескладаныя канструкцыi, дадаюць матор, вывучаюць яго працу, спасцiгаюць фiзiку i механiку.
У пятым класе юныя айцiшнiкi працуюць з самым тэхналагiчным LEGO — «EV3». Гэты канструктар — ужо не проста пластыкавыя блокi, а цэлы адукацыйны набор, з датчыкамi, рухавiкамi, правадамi i шасцярэнькамi.
Крыху старэйшыя рабяты вучацца праграмаванню ў адукацыйнай версii папулярнай у свеце гульнi «Майнкрафт». А яшчэ ў Scratch, вiзуальным асяроддзi праграмавання. У пятым класе юныя айцiшнiкi працуюць з самым тэхналагiчным LEGO — «EV3». Гэты канструктар — ужо не проста пластыкавыя блокi, а цэлы адукацыйны набор, з датчыкамi, рухавiкамi, правадамi i шасцярэнькамi. Да яго дадаецца i сваё асяроддзе распрацоўкi, у якiм лёгка задаваць разнастайныя каманды. Для фантазii адкрываецца шырокае поле. Запраграмаваць робата, напрыклад, ездзiць па лабiрынце, арыентуючыся па iнфрачырвоных датчыках, цi наогул навучыць машыну свабодна перасякаць прастору стала. А яшчэ можна сабраць байца для робасумо, з зададзенай праграмай — выштурхоўваць з круга механiчнага апанента.
У свеце механiкi
На курсах дзiця рыхтуецца да высокатэхналагiчнай будучынi, а робаты — мабыць, лепшы сродак для гэтага. Робататэхнiка — толькi этап навучання, якi пераходзiць у тэхнамейкерства, з мiкракантролерамi, якiя праграмуюцца. У робататэхнiкi ёсць i яшчэ адзiн працяг — кiрунак беспiлотных лятальных апаратаў. У старэйшых класах падлеткi самi збiраюць i праектуюць дроны, кiруюць iмi. Друкуюць на 3D-прынтары раму, навешваюць маторы, акумулятары i праграмуюць квадракоптар на палёт.Робататэхнiка — толькi этап навучання, якi пераходзiць у тэхнамейкерства, з мiкракантролерамi, якiя праграмуюцца.
Учора якраз завяршыўся III Рэспублiканскi конкурс па асновах прафесiйнай падрыхтоўкi сярод навучэнцаў JuniorSkills Belarus 2020. У кампетэнцыi «Тэхналогii БПЛА» ў малодшай узроставай катэгорыi каманда акадэміі заняла трэцяе месца. А ў кампетэнцыi «Прататыпаванне» — першыя месцы ў малодшай i старэйшай узроставых катэгорыях.
Заняткi праходзяць адзiн раз на тыдзень i доўжацца для старшакласнiкаў чатыры акадэмiчныя гадзiны, а для вучняў 1—4 класаў — тры.
ikras@sb.by