Киностудия "Беларусьфильм" объявила молодежный конкурс на создание сценария полнометражного анимационного фильма

Прэмія за мульцік

За ўдалы сцэнарый паўнаметражнага анімацыйнага фільма абяцаюць важкае ўзнагароджанне.

Дыпломы, граматы, прызы — традыцыйныя спадарожнікі беларускіх мультфільмаў. Наша анімацыйная прадукцыя заўсёды карысталася поспехам. Але ў асноўным гэта былі кароткія стужкі. Спроба зняць першы паўнавартасны анімацыйны фільм была зроблена некалькі гадоў таму. Працу над музычнай казкай “Зоркі сёмага неба”, якая складаецца з пяці частак, “Беларусьфільм” плануе завяршыць у наступным годзе. А пакуль кінастудыя аб’явіла маладзёжны конкурс на стварэнне сцэнарыя паўнаметражнага анімацыйнага фільма.

Прыняць у ім удзел могуць аўтары ад 18 да 35 гадоў. Дасланыя творы павінны мець актуальную тэматыку, валодаць высокімі мастацкімі вартасцямі, не ўтрымліваць элементаў прапаганды гвалту, жорсткасці, парнаграфіі, а таксама даваць канкрэтнае і вычарпальнае ўяўленне аб характарах і ўзаемаадносінах персанажаў. Прапановы чакаюць да 31 снежня. Вынікі творчага спаборніцтва падвядуць у студзені 2019 года. Журы ўзначаліць генеральны дырэктар кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Карачэўскі. Пераможца атрымае грашовую прэмію ў памеры 2230 рублёў.

mila@sb.by

Фота belarusfilm.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter