На выставе прадстаўлены розныя матэрыялы для творчасці і ўвасаблення сваіх ідэй.
Папярэдне майстры праходзяць конкурсны адбор: удзел у выставе прымаюць лепшыя.
Да 10 снежня выставачны павільён «БелЭкспа» ператварыўся ў казачны гарадок, дзе можна знайсці амаль усё: аўтарскія ўпрыгажэнні і вопратку, лялькі і цацкі, карціны, пледы, свечкі, мыла, духмяныя імбірныя пернікі, сувеніры і, канешне ж, падарункі да надыходзячых Каляд і Новага года. Дарэчы, сімвал надыходзячага 2018-га — Сабака — у тым ці іншым выглядзе прысутнічае ў экспазіцыі кожнага аўтара.
Зялёныя прыгажуні прадстаўлены ў самых разнастайных варыяцыях.
Амаль кожны другі майстар у сваіх творах выкарыстоўвае нацыянальны арнамент. Напрыклад, у вышыванку апранула матрошак Наталля. Яна бярэ ўдзел у кірмашы ўжо ў дванаццаты раз і прызнаецца, што трапіць на «Млын», нягледзячы на тое, што мастакі плацяць за арэнду, не так проста:
— Папярэдне мы праходзім конкурсны адбор: трэба адправіць фота работ, спасылкі на ўсе сацыяльныя сеткі. Жадаючых у два разы больш, чым месцаў. Цэны ў мяне параўнальна невысокія: вось, напрыклад, невялікая матрошка абыдзецца пакупніку ў 20 рублёў. Вы ж разумееце, што гэта ручная праца — на стварэнне адной лялькі патрэбна дзесьці тыдзень.
Вось такія пацешныя работы, звязаныя з сімвалам 2018 года, дэманструюць майстры на выставе.
І які навагодні кірмаш без галоўнага атрыбута свята — ёлкі! Тут зялёныя прыгажуні прадстаўлены ў самых разнастайных варыяцыях. Каля фларыста Ксеніі стоўпілася шмат наведвальнікаў: яна дэманструе незвычайныя ёлачныя кампазіцыі і ёлачныя букеты, у кожным з якіх ёсць прыродны матэрыял:
— Выкарыстоўваем мох, кару, галінкі хвойных дрэў, шышкі. Выстаўляемся тут ужо другі год: нам хочацца паказаць людзям, што елка можа быць арыгінальнай і цікавай.
Жадаючыя могуць стаць удзельнікамі шматлікіх майстар-класаў і адкрыць для сябе сакрэты працы мастакоў.
На выставе прадстаўлены розныя матэрыялы для творчасці і ўвасаблення сваіх ідэй. Таксама жадаючыя могуць стаць удзельнікамі шматлікіх майстар-класаў і адкрыць для сябе сакрэты працы мастакоў.
Да 10 снежня выставачны павільён «БелЭкспа» ператварыўся ў казачны гарадок, дзе можна знайсці амаль усё.
matuzova@sb.by