«Моя голубка»: документальный фильм о белорусских женщинах-партизанках, основанный на их воспоминаниях, покажут на «Беларусь 1»

Партызанскiя галубкi

Гэтыя гiсторыi не выдуманы. Гэтыя лёсы зусiм рэальныя. Хронiка — да-ку­ментальны фiльм «Мая галубка», зняты Агенцтвам тэленавiн для тэлеканала «Беларусь 1», раскажа пра трох жан­чын, якiя прайшлi Вялiкую Айчынную вайну. Зрэшты, у тыя гады яны былi яшчэ дзяў­чынкамi.

Стваральнiкi фiльма падабралi актрыс, падобных па тыпажы да гераiнь фiльма, так што частку iх гiсторый мы ўбачым у рэканструкцыi.

У самой назве «Мая галубка» сплялiся i сiмволiка голуба як птушкi свету, i далiкатнае, трапяткое стаўленне стваральнiкаў праекта да сваiх гераiнь.

— Нашы гераiнi, нягледзячы на тое, што прайшлi вайну i мноства небяспечнасцей, усё роўна вельмi далiкатныя i прыгожыя, — кажа аўтар i прадзюсар праекта Палiна Лушчык. — Яны ў першую чаргу жанчыны. Прыходзiлi да нас на здымкi заўсёды прыбраныя, некаторыя нават на абцасiках — i гэта ў 90 гадоў! У мяне вельмi трапяткое да iх стаўленне.

Iдэя фiльма з’явiлася даўно, i да здымак стваральнiкi праекта спадзявалiся прыступiць яшчэ ў мiнулым годзе, але вясновая хваля каронавiруса на той момант паставiла крыж на гэтых планах: падвяргаць небяспецы здароўе пажылых гераiнь было недапушчальна. Шукалi iх рознымi шляхамi, але асаблiвую ўдзячнасць за дапамогу ў пошуках Палiна Лушчык адрасуе Беларускаму саюзу жанчын:

— БСЖ клапоцiцца i падтрым­лiвае жанчын-ветэранаў, i дзвюх з трох нашых гераiнь мы змаглi знайсцi менавiта дзякуючы саюзу. Бо задача няпростая: жанчын, якiя ваявалi ў Вялiкую Айчынную, да нашых дзён дажыло i так ня­шмат, плюс фактар здароўя — не ўсiх можна вывесцi з дома... У нас у Белтэлерадыёкампанii доўгiя калiдоры, i самае складанае падчас здымак — дайсцi з гэтымi цудоўнымi бабулямi па ўсiх нашых пераходах i прыступках да студыi. Але колькi станоўчых эмоцый было, калi мы траплялi ў грымёрную! Жанчынам гэтым ужо шмат гадоў не рабiлi прафесiйнай укладкi i макiяжу, i здорава было назiраць, як яны радуюцца i проста маладзеюць на вачах, хоць яны i так вельмi дагледжаныя i прыгожыя.

Стваральнiкi фiльма падабралi актрыс, падобных па тыпажы да гераiнь фiльма, так што частку iх гiсторый мы ўбачым у рэканструк­цыi. Але параўнальна невялiкую, паколькi аўтару праекта захацелася максiмальна даць выказацца жывым сведкам ваеннай пары i ўдзельнiцам падзей. Прадзюсар праекта трошкi прыадкрывае некаторыя дэталi:

— Усе тры гераiнi фiльма прайшлi вайну яшчэ дзяўчынкамi. Першай было дзевяць гадоў, другой 13, трэ­цяй 15. Адна кожны дзень абыхо­дзiла тры пункты, дзе збiра­лася iнфармацыя для партызан, — там дзяжурылi яе родныя сёстры. Паперкi з запiсанымi данымi ёй зашывалi ў вопратку, i яна праходзiла праз нямецкiя атрады, несла гэтую iнфармацыю партызанам, нягледзячы на тое, што бывалi выпадкi, калi яе абшук­валi, бiлi прыкладамi, але нiчога не зна­хо­дзiлi. Гэтым яна займалася ўсю вайну — i з падвоенай стараннасцю, калi немцы расстралялi адну з сясцёр. Другая гераiня была iнструктарам у медсанчасцi: дзяўчынка-школьнiца, якая максiмум умела накладваць бiнты, адразу ж сутыкнулася з цяжкiмi раненнямi... Калi яе асколкам снарада паранiла ў нагу, яна шкадавала аб адным: за гады вайны ёй адзiны раз выдалi прыгожыя боты патрэбнага памеру, i гэтыя боцiкi загiнулi.

Гэта якраз тое, чым адрознiваюцца мужчынскiя гiсторыi ад жаночых, — праз усе нягоды i боль заўсёды праступае жаночая сутнасць. Бо нават у ваенныя гады дзяўчаты як маглi прыбiралiся i клапацiлiся пра знешнасць. I, вядома, адной з тэм, якiя хвалявалi дзявочыя сэрцы, было каханне. У гады, калi кожны дзень мог стаць апошнiм, людзi спяшалiся i жыць, i любiць.

— Вельмi шмат нашы гераiнi расказваюць пра каханне на вайне, — дзелiцца Палiна Лушчык. — Менавiта гэтае пачуццё дапамагала выжываць, змагацца з цяжкасцямi, давала сiлы, каб iсцi да канца, гэта быў самы галоўны рухавiк.

Важна захаваць у архiвах гэтыя светлыя i трапяткiя апавяданнi, а то, да прыкладу, у падачы сумна вядомай Святланы Алексiевiч кахан­не на вайне паўстае чымсьцi брудным (пра тое, што будучая нобелеў­ская лаўрэатка падпраўляла рэплiкi герояў адпаведна сваёй выгадзе i пошукам «клубнiчкі», чым наносiла iм раны i ламала жыццё, не чуў толькi лянiвы), таму важна зберагчы часцiнкi праўды, сведчаннi, рэплiкi з першых вуснаў, сказаныя на камеру.

— Я чытала Алексiевiч, i ў мяне застаўся непрыемны асадак, — прызнаецца Палiна. — Настолькi непрыемны, што я нават баялася задаваць нашым гераiням пытаннi пра каханне, пра асабiстыя адносiны. Але яны, наадварот, так шчыра, чыста i прыгожа распавядаюць пра гэта, што мой погляд сур’ёзна змянiўся.

Не прапусцiце дакументальны фiльм «Мая галубка» 5 мая на канале «Беларусь 1».

ovsepyan@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter