Паркавы сезон у гэтым годзе пачнецца пазней звычайнага.
Падрыхтоўку атракцыёнаў спачатку планавалi завяршыць да 24 красавiка, але яна будзе выканана да канца месяца. Галоўны iнжынер УП «Мiнскзелянбуд» Уладзiмiр Бабiўскi распавёў, якiя новыя атракцыёны чакаюць наведвальнiкаў паркаў:
— У парку Горкага ўстаноўлены арэлi вярчальнага дзеяння з адноснай вышынёй уздыму каля 10 метраў. Атракцыён прызначаны для дзяцей ад 8 гадоў. На новай дзiцячай пляцоўцы ў парку Чалюскiнцаў зманцiраваны самы буйны ў Мiнску адкрыты трохузроўневы лабiрынт. Яго памеры — 16 на 13 метраў.
Спецыялiст звярнуў увагу, што ў мiжсезонне праводзiўся рамонт атракцыёнаў, iх абследаванне па дэфектоўцы вузлоў, агрэгатаў. На час сезона прадпрыемствамi ствараецца каля 90 новых працоўных месцаў у гарадскiх парках, абсталяваных атракцыёнамi. Персанал праходзiць спецыяльную падрыхтоўку па прафесii i праверку ведаў у Дзяржпрамнаглядзе.
Пытанням бяспекi на вяснова-летнi перыяд нададуць асаблiвую ўвагу. У Мiнску з 1 мая супрацоўнiкi органаў унутраных спраў пачнуць ахову грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян.
— Акцэнт будзе зроблены на супрацьдзеяннi распiццю спiртных напояў, парушэннi грамадскага парадку, мерапрыемствах, накiраваных на захаванасць асабiстай маёмасцi людзей. Таксама ўпор будзе зроблены на кантроль пад’язных шляхоў, бо большасць грамадзян прыбываюць у зону адпачынку на аўтамабiлях. На пастаяннай аснове намi плануюцца сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы з супрацоўнiкамi АСВОД, МНС, Мiнлясгаса, — адзначыў кiраўнiк групы па арганiзацыi працы iнспекцый па справах непаўналетнiх упраўлення аховы правапарадку i прафiлактыкi мiлiцыi грамадскай бяспекi Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мiнгарвыканкама Яўген Абрамовiч.
malyshchyts@sb.by