Названы лепшыя кнігі за апошнія 50 год
Падказка для бібліяфілаў
Ці не самая знакамітая кніга ў спісе — “Англійскі пацыент” канадца Майкла Андатжэ. Па ёй у 1996 годзе выйшаў аднайменны фільм, які атрымаў прэмію “Оскар”. На слыху ў чытачоў і мінулагодні лаўрэат прэміі —эксперыментальны раман амерыканца Джорджа Сондэрса “Лінкальн у бардо”. Твор распавядае пра смутак 16-га прэзідэнта ЗША, які перажывае смерць сына. Патрапіла ў рэйтынг і кніга “Ваўчыная зала” Хілары Мэнтэл — адзінай у свеце жанчыны, якая станавілася лаўрэатам Букераўскай прэміі двойчы. У пяцёрцы лепшых кніг — “Месячны тыгр” Пенелопы Лайвлі пра жыццёвыя выпрабаванні жанчыны, якая памірае на бальнічным ложку, і твор “У свабоднай дзяржаве” Відзіадхара Найпала пра падарожжа двух маладых людзей па афрыканскай краіне.
Нагадаем, сёлета лаўрэатам міжнароднай Букераўскай прэміі стала польская пісьменніца Вольга Такарчук за раман “Бегуны”. Гэта серыя навэл пра людзей з розных краін, якіх сама пісьменніца называе “сучаснымі качэўнікамі”.
mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.