Обсуждая наращивание объемов производства овощей, Президент посоветовал скептикам «заехать к Чуйко научиться»


І сапраўды чаму можна павучыцца ў працаўнікоў унітарнага прадпрыемства «Агракамбінат «Ждановічы» і яго энергічнага кіраўніка Рыгора Чуйко? Калі аналізаваць дзейнасць калектыва, нельга не заўважыць, што пастаянна нарошчваюцца аб’ёмы вытворчасці гародніны, збожжавых, прадукцыі жывёлагадоўлі.

– Як адзначыў Прэзідэнт, трэба шавяліцца, рухацца, – перакананы Рыгор Чуйко. – Пад ляжачы камень вада не пабяжыць. У кожным сельгаспрадпрыемстве свае асаблівасці і іх трэба ўлічваць для павелічэння вытворчасці прадукцыі. Электраэнергіі ў краіне вырабляецца дастаткова. Ёсць усе ўмовы, каб забяспечыць айчынны рынак уласнай гароднінай. Развіваем гароднінаводства, але ўлічваем, што значную частку фінансавых паступленняў атрымліваем за прадукцыю жывёлагадоўлі. Штогадова павялічваем аб’ёмы вытворчасці малака, ялавічыны і свініны. За мінулы год больш як на паўтысячу тон атрымалі малака і агульны аб’ём яго перавысіў 22 568 тон. Гадавы надой на карову набліжаецца да васьмі тысяч кілаграмаў. А на малочна-таварнай ферме «Фрунзе», дзе дойных кароў абслугоўваюць робаты, узяты рубеж па надоях у 8400 кілаграмаў. Амаль увесь прадукт рэалізуем на перапрацоўку класам экстра.

Фото из архива УП «Агрокомбинат «Ждановичи».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter