Обряд «Жаніцьба Цярэшкі» провели в Лепельском районе

На Лепельшчыне, у аграгарадку Стаі, з размахам адзначылі жаніцьбу Цярэшкі. Праўда, адзначылі некалькі стагоддзяў таму, а цяпер з года ў год традыцыйна паўтараюць абрад. Традыцыя стала культурным брэндам Лепельскага краю і нават гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.


– «Жаніцьба Цярэшкі» – рэпетыцыя сапраўднага вяселля, – кажа кіраўнік фальклорнага клуба «Кругаверць» Святлана Карабань. Маладыя тут сустракаюцца, назіраюць адзін за адным, адчуваюць неабходнасць быць разам.

Аб сваіх сімпатыях удзельнікі і павінны ўпотай паведаміць «маці» перад гульнёй, інакш ёсць небяспека атрымаць непажаданага партнёра. «Маці» бярэ за руку хлопца, «бацька» – дзяўчыну, спяваючы, выводзяць у круг абраную пару і «круцяць» іх разам у абрадавым танцы. Гэтую пару сімвалічна ажанілі. Дарэчы, нямала пар сапраўды тут ўпершыню сустрэліся і закахаліся. Так, Аляксандр і Таццяна Мацельскія «ажаніліся» ў 2009 годзе, праз год замацавалі поспех, а потым згулялі сапраўднае вяселле. Цяпер у сям’і трое дзяцей.

На нашым прыкладзе бачна – абрад працуе, – жартуе Аляксандр. – Ужо будучы акальцаванымі, усё роўна не прапускаем «Жаніцьбу Цярэшкі».




Фото – «Лепельский край»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter