Наши корреспонденты посмотрели, как в Глубокском районе делают масляного барашка к Пасхе

Дзіўныя велікодныя традыцыі трапляюцца ў беларускіх сёлах ды вёсках. Дзесь у біткі граюць, дзесь качаюць яйкі. У асобных мясцінах ладзяць абрад валачобніцтва. А ў вёсцы Мацюкова, што на Віцебшчыне, збераглі даўні звычай лепкі барана з масла да святковага стала. Нашы карыспандэнты наведаліся да сям’і, дзе гатуюць барашка, і паназіралі за працэсам.

Традыцыя вырабу незвычайнай закускі жыве дзякуючы Марыне Хрол. Гаспадыня кожны год падае баранчыка з падсоленага хатняга смятанковага масла. Гэтак жа радавалі свае сем'і стравай мама, бабуля, прабабуля жанчыны.

– У нашай сям’і з даўніх часоў існуе такая традыцыя – кожны год перад Вялікаднем мы робім маслянага барана, – тлумачыць Марына Хрол. – Чаму менавіта яго? Баран сімвалізуе самога Іісуса Хрыста. На стале ён стаіць як самая прыгожая страва. Я – майстар гэтай традыцыі ў чацвёртам пакаленні. Елі мы барана пасля Вялікадня. Падчас свята ён стаяў як сімвал.

Як стварыць чуд сваімі рукамі? Спачатку з вялікага кавалка масла робіцца “каркас” па форме тулава барана. Затым Марына пачынае апранаць яго ў “залатое руно”. Шматочак масла кладзе ў марлю і старанна выжымае яго. Атрымоўваецца нібы звычайная поўсць. Гадзіна працы – і кулінарны шэдэўр гатовы! У нядзелю ён зойме галоўнае месца на святочным стале, а з панядзелка яго можна будзе пачаставаць.

Дарэчы, некалькі год таму гэтую справу прызналі нематэрыяльнай культурнай спадчынай ЮНЕСКА.


Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter